Бяляцкі: «Траціна атрада вызваляецца, але не я»

2012 2012-07-11T09:07:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лукашэнка 9 ліпеня падпісаў закон «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы». Тэкст адпаведнага нарматыўнага прававога акта зарэгістраваны 10 ліпеня ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, піша БелТА.

Як паведамлялася, дакумент прадугледжвае, што за здзяйсненне злачынстваў, якія не адносяцца да цяжкіх, будуць амніставаныя непаўналетнія; цяжарныя жанчыны; жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей у веку да 18 гадоў; асобы пенсійнага веку; інваліды 1-й і 2-й групы; хворыя актыўнымі формамі туберкулёзу, аднесеных да 1-й, 2-й, 5-й «А» або 5-й «Б» груп дыспансернага ўлiку; анкалагічныя хворыя 2-й, 3-й і 4-й клiнiчных груп; ВІЧ- інфікаваныя з 3-й (прэ-СНІД) і 4-й (СНІД) стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі СААЗ; ветэраны баявых дзеянняў і іншыя.

Таксама прадугледжваецца вызваленне ад пакарання  асуджаных за крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваенне або растрату, крадзяжы шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, за злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Але пры гэтым на дзень уступлення ў сілу закона яны павінны адбыць не менш за чвэрць прызначанага тэрміну. Акрамя таго, могуць быць вызваленыя асобы, у якіх на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi да заканчэння тэрмiну пакарання застаецца менш за год і іншыя.

Не падпадаюць пад амністыю асобы (у тым ліку і тыя, якія трапляюць у катэгорыі, названыя ў іншых артыкулах законапраекта), асуджаныя за здзяйсненне «злачынстваў, якія прадстаўляюць вялікую грамадскую небяспеку». У тым ліку гэта злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, супраць дзяржавы, супраць жыцця і здароўя, супраць полавай недатыкальнасці. Амніставаныя не будуць і тыя, у дачыненні да каго ўжывалася амністыя або памілаванне ў перыяд ад 2005 да 2012 года; на тых, хто на дзень уступлення прысуду ў сілу не кампенсаваў эканамічны ўрон за зробленае (акрамя льготнай катэгорыі); тых, чыё пакаранне ў выглядзе смяротнага пакарання было заменена пажыццёвым зняволеннем і інш. Амністыя не закране тых, хто злосна парушае парадак у папраўчых установах, а таксама тых, хто дапусціў асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў.

Чакаецца, што амністыя закране каля 7,6 тыс. чалавек. Каля 2 тыс. з іх плануецца вызваліць непасрэдна з месцаў пазбаўлення волі. Усяго ў Беларусі змяшчаецца каля 37 тыс. зняволеных.

«Гэта штучна палітызаваны закон, — кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. — Навіной у ім, проці ранейшых, з’яўляецца тое, што ў катэгорыю артыкулаў КК, якія пад амністыю не падпадаюць, уключаны  арт.342: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Гэты артыкул, звычайна кваліфікаваны як «менш цяжкі» цяпер прыроўненае да забойства.

А па 342-м адбываюць пакаранні большасць палітвязняў — у тым ліку Севярынец, тыя, каму далі ўмоўныя тэрміны. Тыя ж  палітвязні, хто знаходзіцца ў калоніях, — усе «злосныя парушальнікі».

У тым ліку Алесь Бяляцкі — такі статус яму далі пасля трэцяга спагнання. Алесь напісаў пра гэта ў лісце, адзначыўшы: «Траціна атрада вызваляецца, але не я», — кажа Валянцін Стэфановіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international