Гомельскія акруговыя камісіі: спрэс начальнікі і вертыкальшчыкі, замаскіраваныя пад грамадскасць

2012 2012-07-11T10:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аналіз створаных акруговых камісій у Гомелі паказвае, што «чужыя тут не ходзяць»: камісіі створаны на шаблону, сябры камісій – свае ўсе людзі. Спрэс начальнікі, прадстаўнікі выканкамаў, адміністрацый гораду, дырэктары школ, якія замаскіраваліся і прайшлі ў камісіі як вылучэнцы ад грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзаў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Нагадаем, што па заканадаўству ў камісіях павінны працаваць не больш за адну траціну працаўнікоў дзяржаўных органаў ці дзяржаўных служачых.

У акруговыя камісіі Гомеля не трапіў ні адзін прадстаўнік апазіцыйных палітычных партый

 

Гомельская Юбілейная акруга № 31.

 

З 13 сябраў акруговай камісіі 9 ужо працавалі на выбарах у камісіях — на мінулых парламенцкіх выбарах, а некаторыя «навабранцы» удзельнічалі ў працы ўчастковых камісій на прэзідэнцкіх выбарах. Напрыклад, памочнік дырэктара па ідэалагічнай працы ААТ «Электраапаратура» Святлана Стаіна. На прэзідэнцкіх выбарах ідэолаг трапіла ва ўчастковую камісію як прадстаўнік грамадскага аб'яднання - «Белай Русі», а зараз – як вылучэнец ад грамадзян.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Наталля Кавалёва трапіла ў акруговую камісію № 31 ад прафсаюза. Яе калега, начальнік аддзелу сацыяльнай падтрымкі насельніцтва адміністрацыі Чыгуначнага раёна Аляксандра Каленчыц прайшла ва акруговую камісію «ад грамадзян шляхам падачы заявы».

«Ад грамадзян» патрапіла ва акруговую камісію №31 і старшыня прафкаму Чыгуначнай арганізацыі працаўнікоў адукацыі і навукі Таццяна Стрыжак, якая раней узначальвала аддзел адукацыі адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля.

Ад прафсаюзу трапіла ў камісію яшчэ адна начальніца – намеснік дырэктара прадпрыемства «Цукаргандаль» Алена Бабок.

У акруговай камісіі №31 працуе і дэпутат Гомельскага гарсавету, упраўляючая аддзяленнем «Белпрамбудбанка» Галіна Касаверская. Ёй быў аказаны давер – яна стала дэпутатам, а зараз на практыцы даведаецца, якім чынам у нас выбіраюць дэпутатаў. Дарэчы, на мінулых парламенцкіх выбарах яна таксама працавала ў акруговай камісіі, але не Юбілейнай акругі, а Сяльмашаўскай. Камуніст Віктар Забарны на мінулых парламенцкіх выбарах працаваў у Юбілейнай акруговай камісіі, а зараз перайшоў у Сяльмашаўскую. І не адзін перайшоў – таксама ў Юбілейнай акруговай камісіі на мінулых выбарах працаваў Сяргей Карнееў, намеснік дырэктара КЖРЭУП «Чыгуначнае», вылучаны «ад грамадзян».

У склад Сяльмашаўскай акруговай камісіі трапіла і Таццяна Кажамякіна, якая на мінулых выбарах у парламент працавала ў Юбілейнай выбарчай акрузе. Віктар Суровы, начальнік аддзелу гомельскага аддзялення Беларускай Чыгункі, ідзе як вылучэнец ад працоўнага калектыву.

 

Гомельская Сельмашаўская акруга № 32

 

Дзевяць з трынаццаці сябраў Сельмашаўскай акруговай камісіі ўжо працавалі на мінулых парламенцкіх выбарах у камісіях. Начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Людміла Мяшкова трапіла ў камісію ад прафсаюза. Людміла Расказава, намеснік галавы адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля, вылучана ў акруговую камісію грамадзянамі. Начальнік аддзела культуры адміністрацыі чыгуначнага раёна Гомеля Марыя Фаменок з'яўляецца сябрам акруговай камісіі «ад прафсаюзу».

Намеснік дырэктара дзяржаўнага прафесійна-палітэхнічнага ліцэю Харытонава Наталля трапіла ў акруговую камісію як прадстаўнік грамадскасці, «Белай Русі».

 

Гомельская Цэнтральная акруга № 33

 

Восем з трынаццаці сяброў камісіі ўжо маюць практычны досвед працы на выбарах у камісіях. «Навічок» у камісіі – Наталля Ананіч, начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля. Праўда, вылучалася яна «ад грамадзян». Анатоль Карнееў на мінулых парламенцкіх выбарах працаваў у Савецкай выбарчай акруговай камісіі, зараз жа перамясціўся ў Цэнтральную. Ірына Кузьміцкая працавала ва ўчастковай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах. Дырэктар сярэдняй школы Ала Нікіфарава вылучылася ў камісію ад грамадзян. Яе калега, дырэктар гімназіі Віктар Петухоў, трапіў у камісію ад прафсаюза. Ён таксама працаваў ва акруговай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, як і Валянціна Палонская – старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

У Савецкай акруговай камісіі на мінулых выбарах у парламент працавала ветэран Аляфціна Свірыдава, зараз яна будзе працаваць у Цэнтральнай акрузе.

Галоўны бухгалтар упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Наталля Сачыловіч працавала ў Прамысловай акруговай камісіі, зараз – у Цэнтральнай. А вылучылася жанчына – ад грамадзян.

Дырэктар дома дзіцячай творчасці Тамара Чарняк таксама працавала раней у акруговай камісіі, толькі ў Савецкай, а не Цэнтральнай, як зараз. А вылучаецца яна як прадстаўнік грамадскасці - «Белай Русі».

 

Гомельская Савецкая акруга №34

 

Толькі два сябры Савецкай акруговай камісіі працавалі тут на мінулых парламенцкіх выбарах. На мінулых парламенцкіх выбарах працавала ў Гомельскай Прамысловай акруговай камісіі, а зараз стала сябрам Савецкай акруговай камісіі Валянціна Баева. Намеснік галавы адміністрацыі Савецкага раёна Алена Герашчанка будзе працаваць у камісіі як вылучэнец ад грамадзян. Як прадстаўнік грамадскасці трапіла ў камісію першы сакратар Савецкай раённай арганізацыі БРСМ Ганна Залатухіна, як і яе калега – галоўны спецыяліст раённага БРСМ Дар'я Пяшкун. Дырэктар сярэдняй школы №33 Інна Цімашэнка прадстаўляе ў акруговай камісіі ГА «Белая Русь». Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Наталля Шапарава вылучылася ў камісію «ад грамадзян».

 

Гомельская Прамысловая акруга №35

 

Навічок, але свой навічок у акруговай камісіі – начальнік арганізацыйна-кадравага аддзелу адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Ала Андрушчэнка, якая, дарэчы, вылучалася «ад грамадзян». У гэтай жа акруговай камісіі як вылучэнец ад грамадскага аб'яднання «Чырвоны Крыж» будзе працаваць і яе калега – начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Навабеліцкага раёна Алена Хамец.

Бандарэнка Андрэй – вылучэнец ад грамадзян, працуючы галоўным юрысконсультам адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля, ужо працаваў у дадзенай акруговай камісіі на мінулых выбарах. Дырэктар сярэдняй школы №38 Ларыса Елісеева вылучылася ў камісію як прадстаўнік прафсаюзу, а яе калега, дырэктар сярэдняй школы №39 Сяргей Камыш, вылучыўся працоўным калектывам.

Дырэктар цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Юлія Кандрашонак будзе працаваць у камісіі як вылучаная працоўным калектывам.

 

Гомельская Навабеліцкая акруга №36

 

Упраўляючы справамі адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Аляксей Васючэнка вылучыўся ў Навабеліцкую камісію «ад грамадзян», як і намеснік дырэктара сярэдняй школы №27 Аксана Герашчанка. Ад «Белай Русі» трапіла ў акруговую камісію дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Грыцкова. Дырэктар лікёра-гарэлачнага завода, яна ж і дэпутат гарсавету Галіна Кардасёва вылучана ў акруговую камісію працоўным калектывам бухгалтэрыі завода. Намеснік галавы адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Уладзімір Прывалаў прадстаўляе у акруговай камісіі прафсаюз.

 

Гомельская Сельская акруга №37

 

Дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Добрушскага раёна Алена Алейнікава вылучылася ў акруговую камісію ад грамадзян. Яна ўжо працавала ў камісіі, як і галоўны урач Добрушскай раённай бальніцы Надзея Белаглазава, якая вылучылася ў камісію ад працоўнага калектыву. «Ад грамадзян» вылучана ў камісію начальнік Добрушскага раённага вузла сувязі Ганна Дубаўцова. Будзе працаваць у камісіі і старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Карчэўскі.

Упраўляючы справамі Гомельскага райвыканкаму Анатолій Кедо трапіў у камісію як прадстаўнік прафсаюзу. Працаваў ён ва акруговай камісіі і на мінулых парламенцкіх выбарах.  Намеснік дырэктара КСУП «Брылёва» Любоў Казлова трапіла ў камісію ад працоўнага калектыву.

«Ад грамадзян» будзе працаваць у камісіі начальнік арганізацыйна-кадравага аддзелу Гомельскага райвыканкаму Кацярына Лосская, а яе падначаленая, галоўны спецыяліст аддзелу Ала Ткач прайшла ў камісію ад грамадскасці – ГА «Белая Русь».

 

Такім чынам, можна назіраць агульную тэндэнцыю: у кожнай камісіі абавязкова прысутнічаюць ці намеснік галавы адміністрацыі, ці начальнік арганізацыйна-кадравага аддзелу, ці ідэолаг, а астатнія – свае людзі, начальнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international