Бялынічы: і плыве гной у раку…

2012 2012-07-10T19:13:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-brud-raka.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ААТ “Новая Друць” нахабна парушаецца заканадаўства аб ахове прыроды, аднак чыноўнікі з Бялыніцкага райвыканкама на гэта ніяк не рэагуюць.

Яшчэ вясной гэтага года механізатары былой гаспадаркі Нацыянальнага банка – ААТ “Новая Друць” – вывезлі на пойменныя лугі ракі Вослік каля вёсак Малая Машчаніца і Лісаўка цэлыя груды гною і пасля гэтага на іх забыліся. З пачаткам дажджоў гной па меліарацыйных каналах плыве ў раку і забруджвае навакольнае асяроддзе, аднак чыноўнікаў з Бялыніцкага райвыканкама, якія адказваюць за экалогію, гэта ніякім чынам не хвалюе.

Мясцовыя жыхары неаднаразова звярталіся ў райвыканкам і Машчаніцкі сельсавет з просьбай навесці парадак і пакараць тых, хто забруджвае адну з самых чыстых рэчак у Магілёўскай вобласці, аднак усе гэтыя звароты не прынеслі ніякага плёну. Як лічаць самі вяскоўцы, райвыканкамаўскія чыноўнікі не хочуць сварыцца з кіраўніцтвам багатай гаспадаркі, таму і не прымаюць неабходных мер для выпраўлення сітуацыі.

“Усе яны звязаны паміж сабой, таму і не хочуць нічога рабіць для захавання прыроды, - кажа адзін з жыхароў аграгарадка Вялікая Машчаніца. – Я сам асабіста звяртаўся ў Машчаніцкі сельсавет па гэтаму пытанню, тэлефанаваў у райвыканкам, аднак ніякіх мер не прымаецца. Таму і прыродаахоўнае заканадаўства ў нас не дзейнічае, што чыноўнікі адзін аднаго пакрываюць. Ну а рэчка між тым пастаянна забруджваецца і патроху гіне”.

Між тым, чыноўнікі з Бялыніцкага райвыканкама на адзіных днях інфармавання насельніцтва рэгулярна распавядаюць пра тое, як добра ў раёне працуюць са зваротамі грамадзян і як шмат увагі надаецца ахове навакольнага асяроддзя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international