“Актуальна”, “Афіцыйна”, “Падзеі і факты” – ні радка пра выбары

2012 2012-07-10T17:28:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalinkavickija-naviny-sait.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі б жыхары Калінкавіцкага раёна чыталі навіны толькі на сайце мясцовай дзяржаўнай газеты, то пра выбары ў Палату прадстаўнікоў не даведаліся б наогул. Праз тры тыдні пасля абвяшчэння выбараў тут на гэтую тэму нічога няма.

“Калінкавіцкія навіны” – афіцыйныя газета. Яе заснавальнікамі, як звычайна бывае ў падобных выданняў, з’яўляюцца райсавет дэпутатаў, райвыканкам і сама рэдакцыя. У рэдакцыі працуюць галоўны рэдактар, яго намеснік, адказны сакратар, тры аддзелы – гарадского жыцця, сельскага жыцця і сацыяльнага развіцця, а таксама аддзел рэкламы і рэдактар радыёпраграмы. Мэтай такога саліднага калектыву з’яўляецца данясенне да насельніцтва “праўдзівай, аб’ектыўнай інфармацыі аб падзеях у свеце, рэспубліцы, вобласці, Калінкавіцкім раёне” – прынамсі, так напісана на сайце.

Такім чынам, 10 ліпеня шукаем на сайце газеты аб’ектыўную інфармацыю пра падрыхтоўку да выбараў, якія абвешчаны тры тыдні таму. Праглядаем раздзелы – “Актуальна”, “Афіцыйна”, “Падзеі і факты”… Пры выбары – ні радка, ні  “актуальнага”, ні “афіцыйнага”.

На сайце Калінкавіцкага райвыканкама старонка пра выбары ёсць. Змяшчаюцца на ёй, як звычайна на сайтах выканкамаў, толькі спасылкі на заканадаўчыя акты і нарматыўныя дакументы. Аднак і тут інфармацыя далёка не поўная: на 10 ліпеня змешчаны ўсяго тры спасылкі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international