Сяргей Скрабец выйдзе на волю 15 лістапада

2006 2006-11-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 лістапада на свабоду павінен выйсьці палітычны вязень Сяргей Скрабец. У гэты дзень сканчаецца тэрмін яго зьняволеньня. Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, у выпраўленчую калёнію “Віцьба-3” 15 лістапада едзе яго сям’я, актывісты апазыцыі і прадстаўнікі штаба экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна, якія маюць намер сустрэць Скрабца і даведацца пра лёс Казуліна. Нагадаем, што сваякі экс-кандыдата ў прэзыдэнты ўжо тыдзень ня могуць датэлефанавацца да кіраўніцтва калёніі, каб даведацца пра стан здароўя палітвязьня, які абвясьціў 20 кастрычніка галадоўку пратэсту.

Сяргей Скрабец быў асуджаны 14 лютага 2006 года па абвінавачваньні ў выманьваньні крэдыту ў дзяржавы і прысуджаны да пазбаўленьня волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў. Сваю віну былы дэпутат не прызнаў. Праваабаронцы лічаць прысуд былому дэпутату палітычна матываваным. Як быў дэпутатам, палітык праводзіў галадоўкі пратэсту з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў і занесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства, а таксама зьяўляўся арганізатарам акцыі пратэсту, прысьвечанай канцу 10-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў ліпені 2004 года.

У кастрычніку Сяргей Скрабец быў амніставаны і тэрмін яго пакараньня скараціўся на адзін год.

З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец трымае галадоўку ў знак салідарнасьці з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна – разглядзець у Радзе Бясьпекі ААН сытуацыю ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international