Слонімская выбарчая камісія засакрэцілася

2012 2012-07-10T16:21:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/machalina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Мачаліна

Алена Мачаліна

Раніцай 10 ліпеня сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання Іван Бедка і Віктар Марчык наведаліся ў Слонімскі райвыканкам, каб даведацца, калі адбудзецца першае паседжанне Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58 – яны мелі намер папрысутнічаць наглядальнікамі ад выбаршчыкаў на гэтым паседжанні.

У райвыканкаме  яны абыйшлі шэсць кабінетаў, дзе ім так ніхто і не адказаў, калі адбудзецца паседжанне акруговай камісіі. Нават сябра камісіі, якая магчыма будзе яе ўзначальваць, Алена Мачаліна сказала, што яна сама не ведае, калі адбудзецца першае паседжанне. “Калі яно адбудзецца — мы вам паведамім”, — паабяцала спадарыня Мачаліна.

Аднак аказалася, што як толькі Віктар Марчык і Іван Бедка пакінулі памяшканне райвыканкама, праз гадзіну, роўна а 12-ай, паседжанне камісіі пачалося – ніхто сябрам дэмакратычнага згуртавання пра гэта не паведаміў. Праўда, Віктару Марчыку ўсё ж удалося туды патрапіць.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international