“Светлагорскія навіны”: ні слова пра выбары

2012 2012-07-10T13:00:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svet-inf-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прайшло 3 тыдні з часу абвяшчэння выбараў у Палату прадстаўнікоў. Якую інфармацыю могуць атрымаць чытачы на сайце дзяржаўнай газеты Светлагорскага раёна?

10 ліпеня заходзім на сайт газеты “Светлагорскія навіны”. Заснавальнікамі яе з’яўляюцца мясцовыя органы улады – раённы Савет дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт. Паводле сайта, штат рэдакцыі газеты складаецца з 10 супрацоўнікаў, якія, напэўна, закліканы хутка і поўна інфармаваць чытачоў аб важных справах жыцця раёна. (фота 1)

На галоўнай старонцы бачым спасылку “Выбары 2012”. Відаць, што тут чытачы могуць адшукаць звесткі пра тое, як у раёне ідзе падрыхтоўка да выбараў. (фота 2)

Праходзім па спасылцы, і адчыняецца адпаведная старонка. Створана яна 5 ліпеня – усяго праз 17 дзён пасля прызначэння выбараў. Але і дагэтуль на ёй пуста, за выключэннем адной спасылкі. Прайсці па ёй немагчыма – спасылка неактыўная. (фота 3)

Калі чытач усё ж скапіруе спасылку, то па ёй патрапіць на сайт райвыканкама. Тут таксама ёсць старонка “Выбары 2012”. Але змешчаны на ёй толькі спасылкі на заканадаўчыя акты і нарматыўныя дакументы.

Такім чынам, спроба атрымаць на сайце “Светлагорскіх навін” якую-небудзь інфармацыю пра падрыхтоўку да выбараў у раёне закончылася безвынікова.

А між тым, праходзіла ўжо, напрыклад, вылучэнне прадстаўнікоў у акруговую выбарчую камісію. Хто вылучаў людзей у камісію? Як прайшло вылучэнне – “па разнарадцы”, ці ў гэтым удзельнічалі і апазіцыйныя партыі? І ўвогуле, які настрой у выбаршчыкаў у раёне? Пра гэта на сайце дзяржаўнай газеты – ні слова.

Ці выбары не адносяцца да важных справаў?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international