Магілёўскія апазыцыянэры падалі ў суд на міліцыянтаў

2006 2006-11-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве пачалі разглядаць пазоў актывістаў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандра Сілкова, Сяргея Стральцова і Ірыны Качаровай да мясцовых міліцыянтаў, паведамляе Радыё Свабода. Супрацоўнікаў міліцыі абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 27 ліпеня.

Паводле заяўнікаў, міліцыянты парушылі іхныя правы, калі затрымалі іх на некалькі гадзін. Сёлета 27 ліпеня заяўнікі прайшлі цэнтральнай вуліцай Магілёва, раздалі ўлёткі й пусьцілі ў нябёсы бел-чырвона-белыя паветраныя шарыкі. Міліцыянты ў цывільным увесь час пільнавалі іх, а потым затрымалі.

Судзьдзя Валянціна Тарасава заявіла, што правядзе судовы разбор і апытала заяўнікаў. Пасьля гэтага паседжаньне перанесьлі на 15 лістапада.

Ініцыятары суду спадзяюцца, што іхныя патрабаваньні задаволяць. Паводле юрыконсульта незалежнага прафсаюзу Аляксандра Каралёва, галоўнае, каб міліцыянты зразумелі, што незаконныя дзеяньні не застануцца без наступстваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international