Удзел апазіцыйных партыяў у акруговых выбаркамах: параўнанне вынікаў 2012 з выбарамі 2008 і 2004 гадоў

2012 2012-07-10T17:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/250310h-pasterytarkamisii-001-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паседжанне Баранавіцкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

Паседжанне Баранавіцкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі

Сёлета апазіцыйныя партыі вылучалі болей прадстаўнікоў для ўдзелу ў акруговых выбарчых камісіях, аднак іх агульная колькасць у параўнанні з выбарамі 2008 меньшая на 8%.

Калі паглядзець на маніторынг папярэдніх парламенцкіх выбараў, бачна, што ў 2004 годзе ў склад акруговых выбарчых камісій увайшло 22 прадстаўнікі ад апазіцыйных партый, у 2008 - 38 прадстаўнікоў, у 2012 – 48. Аднак варта звярнуць увагу на колькасць сябраў, якіх першапачаткова вылучалі партыі. У 2004 годзе іх было 318 чалавек, у 2008 - 118 чалавек, сёлета - 199. Такім чынам, у адсотках прысутнасць палітычных апанентаў рэжыма ў акруговых выбаркамах склала: у 2004 годзе – 7%, 2008 - 32%, 2012 – 24%. Выходзіць, што на парламенцкіх выбарах - 2008 апазіцыйных кандыдатур вылучалі меней, але прайшло іх болей, чым зараз.

Па інфармацыі ад Цэнтрвыбаркама, пры высоўванні прадстаўнікоў да ўдзелу ў акруговых выбарчых камісіях па бягучых выбарах самымі актыўнымі апазіцыйнымі палітычнымі партыямі сталі “Справядлівы свет” і БНФ.

Агулам у склад акруговых выбаркамаў сёлета ўключана 48 прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў: Брэсцкая вобласць – 15 чалавек, Віцебская – 6, Гомельская – 3, Гродзенская – 3, Магілёўская – 3, Мінская – 4, г. Мінск – 14 чалавек.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international