У Магілёве ўлады не агучылі нават назвы апазіцыйных партый

2012 2012-07-10T12:33:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zaktyty-rot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра вылучэнцаў ад апазіцыйных партый у акруговыя выбарчыя камісіі  на афіцыйным сайце аблвыканкама чамусці не ўзгадалі.

Сёння, 10 ліпеня, на сайце магілёўскага аблвыканкама з’явілася інфармацыя пра тое, што сфармавана 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

У інфармацыі пададзены звесткі выключна пра колькасць людзей уключаных у склад камісій ад праўладных партый і арганізацый – Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (14 чалавек), “Белай Русі” (12), БРСМ (12), Камуністычнай партыі Беларусі (9).

Назвы дэмакратычных партый - Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, ад якіх у склад акруговых выбарчых камісій прайшло 2 і 1 чалавек, не ўзгаданы. Людзі фігуруюць толькі ў агульных статыстычных звестках. Паводле іх ад партый вылучана 15 чалавек, большасць з іх (9 чалавек) прадстаўнікі КПБ.

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international