Большасць аблвыканкамаў аператыўна апублікавалі рашэнне аб стварэнні акруговых выбаркамаў

2012 2012-07-10T11:08:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nout.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Большасць аблвыканкамаў аператыўна апублікавалі рашэнне аб стварэнні акруговых выбарчых камісій, прынятае імі 9 ліпеня, але некаторыя ўсё яшчэ зацягваюць з публікацыяй дакумента.

Так, Мінскі аблвыканкам 9 ліпеня апублікаваў на сваім сайце рашэнне ў спецыяльнай рубрыцы «Выбары-2012», прымацаваўшы да яго файл з указаннем імёнаў, месцаў працы і пасадаў ўсіх выбраных сябраў камісій. У іх склад увайшлі як вядучыя спецыялісты вытворчасцей, намеснікі дырэктараў, так і звычайныя ахоўнікі і прыбіральшчыкі.

Мінскі гарвыканкам таксама хутка апублікаваў на  сайце рашэнне аб стварэнні выбаркамаў разам са спісам сябраў камісій, не раскрываючы, аднак, месцы іх працы. На сайце паказаны толькі спосаб вылучэння сябраў камісій.

У рубрыцы «Выбары-2012» Мінскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў публікуюцца толькі афіцыйныя дакументы. У стужцы навін на сайце гарвыканкама апублікавана таксама навіна аб стварэнні акруговых выбаркамаў ад агенцтва «Мінск-навіны», праўда, малаінфарматыўная. На сайце аблвыканкама перадрукаваная інфармацыя БЕЛТА.

Заходняя Беларусь таксама спрацавала аператыўна. Гродзенскі аблвыканкам 9 ліпені апублікаваў рашэнне аб стварэнні акруговых камісій разам са спісам прозвішчаў іх удзельнікаў, але без указання месцаў працы. У навіннай стужцы з'явілася інфармацыя БЕЛТА аб складзе камісій у рэгіёне.

Брэсцкі аблвыканкам апублікаваў рашэнне  9 ліпеня, і ў спісе сябраў камісій таксама не пазначаны месцы працы. У той жа час берасцейцы склалі 2 даступныя табліцы з дадзенымі па агульнай колькасці людзей, вылучаных і выбраных ў кожную камісію, і іх прыналежнасць да палітычных партыяў або грамадскіх аб'яднанняў.

Падобная табліца з’явілася і на сайце Віцебскага аблвыканкама. У табліцы, праўда, ёсць прыпіска, у якой паведамляецца, што пратакол паседжання Палітрады АГП аб вылучэнні прадстаўнікоў партыі ў склад сямі акруговых выбарчых камісій паступіў у аблвыканкам толькі 9 ліпеня, хоць тэрмін вылучэння мінуў 6 ліпеня. У сувязі з гэтым заяўка АГП не ўлічвалася пры фарміраванні камісій. Варта адзначыць, што афіцыйнае рашэнне са спісам сябраў камісій у рубрыцы «Выбары» пакуль не апублікавана. У навіннай стужцы сайта перадрукаваны некалькі матэрылаў БЕЛТА пра выбары.

Магілёўская вобласць пакуль не спяшаецца апублікаваць рашэнне аб стварэнні ў рэгіёне акруговых выбарчых камісій, хоць у рубрыцы «Парламенцкія выбары - 2012» актыўна перадрукоўваюць матэрыялы БЕЛТА аб выбарах. Раніцай 10 ліпеня на сайце з'явілася толькі навіна, якая змяшчае агульныя дадзеныя аб складзе акруговых выбаркамаў у вобласці. Самога рашэння і адрасоў акруговых камісій раніцай 10 ліпеня на сайце не было.

Гомельскі аблвыканкам апублікаваў рашэнне аб стварэнні камісій даволі дзіўна - размязціўшы  на сайце адсканаваны пратакол у перавернутым выглядзе. Месцы працы сябраў камісіі ў спісе не пазначаны.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international