Кацярыну Садоўскую пераводзяць у Гомельскую жаночую калёнію

2006 2006-11-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцу Кацярыну Садоўскую, якую пакаралі зьняволеньнем на два гады за абразу Аляксандра Лукашэнкі, пераводзяць у Гомельскую жаночую калёнію, паведамляе Радыё Свабода.

Кацярына Садоўская даслала ліст сваякам, датаваны 9 лістапада. Яна напісала, што адміністрацыя Менскага сьледчага ізалятара запатрабавала, каб жанчына напісала заяву з просьбай накіраваць яе адбываць пакараньне ў калёнію.

Згодна з заканадаўствам, праваабаронцу мусяць трымаць у СІЗА, пакуль не прыйдзе афіцыйны адказ з вышэйшай інстанцыі на касацыйную скаргу. 60-гадовая Кацярына Садоўская перанесла анкалягічную апэрацыю за два месяцы да арышту і кепска сябе адчувае. Яна спадзявалася, што яе накіруюць на абсьледаваньне у турэмны шпіталь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international