МУС і Мінінфармацыі ківаюць адно на аднаго у справе дыскрымінацыі цыган

2012 2012-07-10T10:39:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/roma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія праваабаронцы, сябры БХК Марыя Багдановіч і Алесь Яўсеенка, атрымалі з Міністэрства ўнутраных спраў адказ на зварот наконт дыскрымінацыйных выказванняў у прэсе ў адрас цыган.

Праваабаронцы заклікалі ўсіх супрацоўнікаў міліцыі не абазначаць у публічных выступах нацыянальную прыналежнасць злачынцаў. «Указанне на нацыянальнасць парушальнікаў закона падлівае масла ў вогнішча ксенафобіі. Калі яно  загарыцца, то міліцыянеры павінны будуць прыкладаць немалыя высілкі для таго, каб утаймаваць хуліганскія шавіністычныя групоўкі», - падкрэслівалі аўтары ў сваім звароце.

Нагодай звярнуцца ў МУС стаў адказ на зварот праваабаронцаў у Міністэрства інфармацыі наконт матэрыялаў у прэсе, абражаючых годнасць цыганскай дыяспары. Намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч у адказе адзначыў, што «публікацыі былі падрыхтаваны на падставе матэрыялаў, прадстаўленых органамі ўнутраных спраў у адносінах злачынных схемаў дзеянняў махляроў з прафілактычнай мэтай – недапушчальнасці аналагічных дзеянняў».

Калі з праваабаронцы звярнуліся ў МУС, то адтуль атрымалі адказ, што «канчатковая літаратурная апрацоўка матэрыялаў, а таксама фактычных дадзеных, якія выносяцца на абмеркаванне, ажыццяўляюцца рэдакцыяй СМІ».

А адносна закліку не ўказваць у матэрыялах нацыянальнасць злачынцаў, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Канстанцін Шалькевіч паведаміў, што «сярод супрацоўнікаў органаў унутраных спраў пастаянна вядзецца тлумачальная праца ў мэтах недапушчальнасці канкрэтызацыі ў публічных выступах расавых, этнічных і рэлігійных прыкметаў злачынцаў».

Марыя Багдановіч усе ж лічыць тлумачальную працу, якую праводзяць сярод супрацоўнікаў міліцыі, недастатковай. «Інакш бы не з'яўляліся такія матэрыялы ў прэсе, прычым нават у профільнай газеце ведамства. Я буду надалей праводзіць маніторынг сітуацыі, і адсочваць выпадкі дыскрымінацыйных матэрыялаў у адносінах цыган у прэсе», - зазначыла праваабаронца.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international