Быхаў: Следчы камітэт не бачыць падставаў для замены следчага ў справе Шачанка

2012 2012-07-10T10:10:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shachanok-buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Шачанок і праваабаронца Барыс Бухель

Аляксандр Шачанок і праваабаронца Барыс Бухель

Гэта вынікае з адказу з Быхаўскага раённага аддзелу Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь за подпісам начальніка аддзела Савосцікава, які атрымаў Аляксандр Шачанок.  

У адказе паведамляецца, што адвод следчага, чаго і патрабаваў сп. Шачанок, у дадзеным выпадку не прадугледжаны, паколькі адбываецца толькі ў межах крымінальных справаў у адпаведнасці з артыкулам 82 Крымінальна-працэсуальнага Кодэкса. Акрамя таго, няма падставаў для перадачы матэрыялаў для правядзення праверкі іншаму следчаму, гаворыцца ў адказе.

Нагадаем, што жыхару вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці было тройчы адмоўлена ва узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да ўчастковага міліцыянта лейтэнанта Віталя Вашчылы, які сфабрыкаваў адміністратыўную справу ў дачыненні да яго.

У судзе адміністратыўная справа супраць сп. Шачанка, заведзеная нібыта за збіццё суседкі, развалілася. Экспертыза почырка двойчы пацвердзіла, што подпісы пад пратаколамі пастаўлены не Аляксандрам Шачанком, аднак устанавіць, каму належаць падробленыя подпісы, экпертыза не здолела. 

За выяўленую падробку адміністратыўнай справы ўчастковы міліцыянт атрымаў вусную вымову ад начальства і быў дэпрэміраваны.

Пасля трэцяй адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да несумленнага міліцыянта Аляксандр Шачанок накіраваў скаргу ў Магілёўскую абласную пракуратуру. Пракуратура адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і накіравала справу на новы разгляд ў Быхаўскі раённы аддзел Следчага камітэта. Следчы камітэт, у сваю чаргу, даручыў справу ізноў следчаму Самусенку, які ўжо дагэтуль адмаўляў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Пасля таго, як Аляксандру Шачанку стала вядома, што справу зноўку будзе разглядаць ранейшы следчы, ён і вырашыў завіць яму адвод.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international