Мікалай Уласевіч абскарджвае красавіцкі ператрус

2012 2012-07-10T09:57:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasievic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Westki.info

Фота Westki.info

 Грамадскі актывіст з Мястэчка Варняны Астравецкага раёну Мікалай Уласевіч накіраваў скаргі ў суд і пракуратуру. Першая скарга пададзеная ў суд Астравецкага раёну на дзеянні    Астравецкага РАУС і пракурора раёну ў звязку з праведзеным 26 красавіка ў доме Уласевіча ператрусу. У суд Мікалай Уласевіч падаў скаргу асабіста. Другая скарга накіраваная заказным паштовым адпраўленнем на імя пракурора Гарадзенскай вобласці. Мікалай Уласевіч звяртае ўвагу на парушэнні заканадаўства службовымі асобамі і на перавышэнне імі сваіх паўнамоцтваў. У дзень, калі праводзіўся гэты ператрус, Уласевіча не было дома, у хаце знаходзілася толькі ягоная хворая жонка. Адразу пасля ператрусу Уласевіч ужо накіроўваў дзве скаргі – начальніку Астравецкага РАУС і ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Аднак, на абодва звароты грамадскага актывіста былі прысланыя адмоўныя адказы. Начальнік Астравецкага РАУС Уладзімір Квач сцвярджае, што нібыта праведзеная праверка не выявіла парушэнняў у дзеяннях ягоных падначаленых. А намесніца пракурора Гарадзенскай вобласці Святлана Рахман даслала фармальную адпіску пра нібыта законнасць адміністрацыйнай меры.

Уласевіч у сваёй заяве ў суд звяртае ўвагу на сістэмны незаконны пераслед яго асобы з боку мясцовай міліцыі, просіць прызнаць у судовым парадку дзеянні Астравецкага РАУС і пракурора Астравецкага раёну Аляксандра Марцінчыка па правядзенні агляду дома, які насамрэч быў вобыскам, незаконнымі і неабгрунтаванымі. Уласевіч патрабуе аднавіць яго парушаныя правы.

У скарзе пракурору вобласці Уласевіч таксама прыводзіць факты парушэння заканадаўства і злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі міліцыяй і чыноўнікамі Астравецкага раёну і просіць правесці праверку па факце няпраўнай дзейнасці работнікаў праваахоўчых органаў, улучна з раённым пракурорам Марцінчыкам.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international