Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-07-10T09:31:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Факты парушэнняў правоў чалавека, зафіксаваныя праваабаронцамі на мінулым тыдні - у “Хроніцы пераследу”.

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - старшыня рэспубліканскай Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Ён дзеліцца сваімі меркаваннямі наконт удзелу інвалідаў у выбарчым працэсе.

У “Праваабарончым календары” – пра гісторыю і дзейнасць такой аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі як Міжнародная амністыя. Ліпень-месяц – якраз той час, каб надаць гэтаму больш увагі. Па-першае, арганізацыя была заснаваная ў ліпені 1961-га году. А за 40 гадоў да таго – у ліпені 1921-га - у Лондане нарадзіўся яе заснавальнік – сусветна вядомы брытанскі юрыст Пітэр Бененсан.

У музычных паўзах – сумны беларускі блюз у выкананні Віктара Шалкевіча

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international