На Магілёўшчыне месцы працы сябраў акруговых камісій у СМІ друкаваць не будуць

2012 2012-07-09T22:03:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhiel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель (Магілёў)

Праваабаронца Барыс Бухель (Магілёў)

Такое рашэнне было прынята сёння, 9 ліпеня, на сумесным пасяджэнні прадстаўнікоў магілёўскага аблвыканкаму і абласнога Савета дэпутатаў падчас фармавання акруговых выбарчых камісій.

Пра гэта паведамляе праваабаронца Барыс Бухель, які кажа, што за гэтае рашэнне прадстаўнікі мясцовай выканаўчай і заканадаўчай улады нават прагаласавалі.

Паводле праваабаронцы месцы працы сябраў акруговых камісій могуць сведчыць пра залежнасць сябраў гэтых камісій ад вертыкалі ўлады.

Ад дэмакратычных партый ў акруговыя выбарчыя камісіі патрапілі 2 з 10 вылучаных прадстаўнікоў "Справядлівага свету" і 1 з 8 вылучаных прадстаўнікоў АГП. Ва ўдзеле адмовілі Партыі БНФ (9 вылучаных прадстаўнікоў), партыя "Зялёныя" (1 вылучаны прадстаўнік), Магілёўскаму правабарончаму цэнтру (2 вылучаныя прадстаўнікі).

Барыс Бухель адзначае, што большасці вылучэнцаў было адмоўлена з прычыны іх сталага ўзросту. Аднак выключэннем былі прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі, вылучэнцы якой без праблем праходзілі ў склад камісій.

“Не ўключалі ў склад камісій таксама беспрацоўных. Кіраўніку абласной партыі БНФ Зміцеру Салаўёву было адмоўлена з той прычыны, што ён нібыта не займаецца грамадскай дзейнасцю”, - кажа Барыс Бухель.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international