Алена Захожая зноў у шпіталі

2006 2006-11-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 лістапада намесніцу старшыні пяршоўкі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Алену Захожую на машыне хуткай дапамогі даставілі ў паліклініку, паведамляе прафсаюзны сайт www.praca-by.info. Жанчыне, якая зьнясілела ад 39-дзённай галадоўкі, стала дрэнна на працоўным месцы.

Да гэтага яна пагутарыла з дырэктарам завода звышгабарытных шын ААТ "Белшына" Яўгенам Хвалько. Падчас гутаркі, як распавяла Алена Паўлаўна, дырэктар сілай адабраў у яе мабільны тэлефон і блакнот, заявіўшы, што на тэрыторыі прадпрыемства нельга карыстацца сродкамі сотавай сувязі. Аднак у самога дырэктары ў кішэні зазваніў мабільнік і яму ўсё ж прыйшлося вярнуць актывістцы яе рэчы. Але перад гэтым дырэктар цынічна зазначыў, што сьведак рабаваньня няма.

Захожая была змушаная выклікаць лекара па сваім мабільным тэлефоне, бо гарадзкі тэлефон дырэктар распарадзіўся прыняць з працоўнага месца актывісткі.

Прафсаюзная актывістка галадае ў знак пратэсту супраць дыскрымінацыі сяброў БНП. Яна патрабуе зарэгістраваць пяршоўку і выплаціць сябрам незалежнага прафсаюза прэміі і даплаты, якія ўжо атрымалі астатнія працаўнікі прадпрыемства.

Як паведаміў адзін з актывістаў пяршоўкі Міхась Усьціновіч, які раней таксама прымаў удзел у акцыі пратэста, грошы сябрам БНП часткова выплацілі. "Камусьці прэміяльныя, як, напрыклад, мне, камусьці даплату на аздараўленьне. Але цалкам грошай ніхто не атрымаў", – распавёў Усьціновіч.

Калегі ўгаворваюць Алену Захожую адмовіцца ад працягу галадоўкі. "На сваім узроўні мы зрабілі ўсё, што маглі. Працэс пайшоў. Зараз хай кіраўніцтва прадпрыемства і прафсаюза вядзе перамовы. І мы ўвесь час просім Алену Паўлаўну пачаць прымаць ежу. Мы вельмі баімся, што гэта можа дрэнна скончыцца", – сказаў Міхась Усьціновіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international