Брэсцкія ўлады адмовілі актывістам БХД у правядзенні масавых шэсцяў

2012 2012-07-09T18:06:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” падавалі заяўку на правядзенне двух такіх акцый у Брэсце: 10 ліпеня - ў падтрымку Паўла Севярынца, і 14 ліпеня - пад лозунгам “Свабоду палітвязням!”.

Падставай для забароны шэсцяў у адказе з гарвыканкаму пазначана тое, што акцыі планавалася правесці побач з будынкамі, дзе знаходзяцца расійскае і польскае консульствы ў Брэсце, а гэта, маўляў “супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь”.

Акрамя таго, двух актывістаў БХД - Яўгена Хазiяхметава і Уладзіслава Бароўскага - выклікалі на размову ў міліцыю, дзе распытывалi аб іх удзеле ў апазіцыйных рухах. Цікава, што ўчастковы міліцыянт, які выклікаў Бароўскага, патлумачыў, што галоўная мэта сустрэчы - “пазнаёміцца”. Што тычыцца Хазіяхметава, дык яму ў пастарунку паведамілі, што побач з месцам, дзе Яўген жыве, вывешаны банер апазіцыйнай накіраванасці. Таму міліцыянты нібыта і ладзяць зараз адмысловую праверку.

Каардынатар БХД па Брэсцкай вобласці Зміцер Шурхай заявіў, што наступным разам будзе пададзена новая заяўка на правядзенне шэсця з улікам заўвагаў мясцовых уладаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international