Вілейка: рыхтуюцца альтэрнатыўныя кандыдаты

2012 2012-07-09T16:33:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kandydaty-2012-viliejka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбарчая кампанія ў Вілейцы абяцае быць даволі цікавай. Стала вядома, што тут плануюць вылучэнне два альтэрнатыўных кандыдата – Уладзімір Малярчук і Іосіф Маціюн, абодва – даволі аўтарытэтныя і вядомыя ў горадзе асобы. Уладзімір Малярчук – праваабаронца, сябра АГП, Іосіф Маціюн – дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнік партыі “Справядлівы свет”.

У кожнага прэтэндэнта - сваё бачанне стратэгіі ўдзелу ў выбарах. Уладзімір Малярчук збіраецца актыўна агітаваць за байкот, і, верагодна, урэшце здыме кандыдатуру. Іосіф Маціюн, хутчэй за ўсё, наадварот – будзе заахвочваць да ўдзелу і пойдзе да канца. Не выключана, што канкурэнты будуць узгадняць свае дзеянні і нават могуць прыйсці і да агульнай дамоўленасці – у залежнасці ад сітуацыі.

Што датычыцца кандыдата ад улады – грамадска-палітычныя актывісты мяркуюць, што гэта будзе старшыня райвыканкама Яўген Сініла.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international