Кіргізскія праваабаронцы нагадалі беларускім дыпламатам пра справу Алеся Бяляцкага

2012 2012-07-09T17:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bishkiek-akcyja-4.07.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Талекан Ісмаілава (злева), кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Грамадзяне супраць карупцыі», з калегамі

Талекан Ісмаілава (злева), кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Грамадзяне супраць карупцыі», з калегамі

Талекан Ісмаілава, кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Грамадзяне супраць карупцыі», распавяла пра ўражанні кіргізскіх праваабаронцаў, якія спрабавалі наведаць у Бішкеку афіцыйны прыём з нагоды дня незалежнасці Беларусі - з патрабаваннем вызвалення кіраўніка "Вясны" і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.

"4 ліпеня ў Бішкеку, у самым багатым рэстаране "Той кана", прайшоў прыём да дня незалежнасці Беларусі.

Мы з калегамі прыйшлі выказаць свой пратэст, і многія дыпламаты са здзіўленнем глядзелі на нас. Яны былі святочна апранутыя, а на тварах была радасць ад таго, што яны могуць размаўляць паміж сабой, атрымліваць асалоду ад музыкі і дэгуставаць смачныя дэлікатэсы.

Некаторыя спыняліся, пазнаючы нас, і запытваліся пра падрабязнасці пра нашага калегу Алеся Бяляцкага. Здзівіў мэр горада Бішкека Іса Амуркулаў - шырока ўсміхаючыся, абняўшы нас, спытаў: "А ці ёсць яшчэ адзін здымак Алеся, каб ён стаў з намі побач?"



Шчыра, было прыемна: нешта змянілася ў лепшы бок - у некаторых чыноўнікаў...



Але міліцыя, як заўсёды, стаяла на варце, забяспечваючы бяспеку дадзенага мерапрыемства. І не пусціла нас. Супрацоўнікі былі ветлівыя, карэктныя, але сказалі, што, калі пусцяць нас, яны могуць застацца без працы, паколькі Амбасада Беларусі прасіла забяспечыць ім бяспеку ...

Вельмі здзівіў нас высокі чыноўнік з УВКПЧ ААН Армен Аруцюнян. Убачыўшы нас, ён сказаў: "Я бачу, вы заўсёды пры справе ...?" - і, хутка сеўшы ў дарагую машыну з дыпламатычнымі нумарамі, пакаціў ... Я паспела сказаць: "Гэта ж мандат ААН, абараняць правы праваабаронцаў!"

Так прайшоў дзень незалежнасці - ці залежнасці - Беларусі ў Бішкеку.
Вяртаючыся дадому, маладыя юрысты абмяркоўвалі, ці ёсць наогул мандат абароны правоў праваабаронцаў у ААН. Дэкларацыя - жывая або яна інструмент вялікай палітыкі?

Талекан Ісмаілава"


Дададзім, што знаёмства Алеся Бяляцкага з калегай з Кіргізіі адбылося ў рамках яго дзейнасці па лініі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. У прыватнасці, яны працавалі ў Бішкеку ў 2010 годзе, калі Алесь Бяляцкі ў складзе даследчай місіі FIDH наведваў Кіргізію пасля чэрвеньскага міжэтнічнага канфлікту на поўдні краіны, а таксама ў снежні таго ж года, калі ў Бішкеку прэзентаваўся даклад па выніках місіі.

Толекан Ісмаілава і Алесь Бяляцкі, Бішкек, Кіргізія, снежань 2010

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international