Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны прэміяй Петры Келі

2012 2012-07-09T12:33:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітычны зняволены кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны прэміяй Петры Келі, якую прысудзіў беларускаму праваабаронцу нямецкі фонд імя Генрыха Бёля. Пра гэта гаворыцца ў лісце былога амбасадара Германіі ў Беларусі Крыстафа Вайля да жонкі палітзняволенага Наталлі Пінчук. У лісце, падпісаным дыпламатам, гаворыца, што прэмія прысуджана ў знак прызнання мужнай, няспыннай дзейнасці Алеся Бяляцкага ў адстойванні праў чалавека ў Беларусі.

- “Сардэчна віншую яго з гэтай узнагародай, якую ён заслужыў у асобай ступені. Імя Алеся Бяляцкага сімвалізуе асабістую прыстойнасць і самаахвярнасць у барацьбе за правы тых, хто падвяргаецца рэпрэсіям.” Ён спадзяецца на тое, што Алесь здолее гэтую прэмію атрымаць ужо ўвосень у Берліне.

Наталля Пінчук выказала ўдзячнасць фонду імя Генрыха Бёля за высокую ацэнку дзейнасці Алеся Бяляцкага ў справе абароны правоў чалавека. А таксама асабістую прызнальнасць амбасадару Крыстафу Вайлю за ягоную шчырую падрымку рэпрэсаванага правааабаронцы.

Бяляцкі асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення. Адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі №2.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international