Справу палітневыязнога Лябедзькі разгледзяць 17 ліпеня

2012 2012-07-09T11:16:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liabiedzka.jpg
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька

17 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска будзе разгледжаны іск Анатоля Лябедзькі да МУС і Міністэрства юстыцыі, пададзены палітыкам у сувязі з унясеннем яго ў спіс невыязных. 7 сакавіка бягучага года лідэра АГП, які выязджаў у Літву, затрымалі беларускія памежнікі. Пасля кансультацый яму было заяўлена, што ён знаходзіцца ў спісах грамадзян, якім забаронена пакідаць Беларусь.

Анатоль Лябедзька звярнуўся ў суд, аднак ягоны зварот больш за тры месяцы праляжаў у судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Як патлумачылі палітыку, гэта звязана з «вялікай загрузкай суддзяў».

Сам Анатоль Лябедзька тлумачыць сітуацыю так: «Улада патроху з'язджае зглузду. Тое, што адбываецца нельга растлумачыць ні з прававога пункту гледжання, ні з пазіцыі здаровага сэнсу. Гэта адкрытая дыскрымінацыя грамадзян па палітычных поглядах ".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international