Магілёў: Вылучэнцы “Гавары праўду” збіраюцца шчыльна працаваць з насельніцтвам

2012 2012-07-09T10:38:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hp-mahiliou-8.07.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча "Гавары праўду" ў Магілёве, 8 ліпеня 2012

Сустрэча "Гавары праўду" ў Магілёве, 8 ліпеня 2012

У Магілёве 8 ліпеня адбылася сустрэча прэтэндэнтаў у кандыдаты на дэпутацкае крэсла ў Палаце прадстаўнікоў ад кампаніі “Гавары праўду” з Магілёўскай і Віцебскай абласцей і кіраўнікоў іх выбарчых штабоў. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва кампаніі – Андрэй Дзмітрыеў і Ігар Драко.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні тактыкі дзеянняў у перыяд правядзення выбарчай кампаніі. Было вырашана, што ўсе верагодныя кандыдаты ў дэпутаты ад “Гавары праўду” будуць максімальна выкарыстоўваць перадвыбарчы перыяд для папулярызацыі кампаніі сярод выбаршчыкаў, данясення “Грамадзянскай дамовы” да максімальнай колькасці людзей.

На гэтым тыдні патэнцыйныя кандыдаты ад “Гавары праўду” з Магілёўшчыны і Віцебшчыны і кіраўнікі іх перадвыбарчых штабоў павінны скончыць фармаванне канчатковых спісаў ініцыятыўных груп для збора подпісаў на вылучэнне ў дэпутаты. Большая частка з іх будуць вылучацца шляхам збору подпісаў. Некаторыя з прэтэндэнтаў плануюць выкарыстаць вылучэнне праз палітычныя партыі.

На думку прэтэндэнта ў кандыдаты ад кампаніі “Гавары праўду” па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 Валерыя Каранкевіча, вылучэнне шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў дае магчымасць для папулярызацыі кандыдата сярод насельніцтва рэгіёна:

“Я буду вылучацца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў менавіта як кандыдат ад кампаніі “Гавары праўду”, бо гэта дае нейкія дадатковыя магчымасці для папулярызацыі нашых ідэй, - распавядае Валерый Каранкевіч. – Мы ўжо практычна падрыхтавалі спіс ініцыятыўнай групы для майго вылучэння, зараз вучым людзей тэхналогіі збору подпісаў. Праз партыйныя структуры вылучацца не збіраюся, хоць я ўжо шмат гадоў з’яўляюся сябрам Партыі БНФ”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international