Пінск: інфармацыя пра выбары – толькі ў друкаваных версіях газет

2012 2012-07-09T09:58:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinskija_vydanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З пачатку абвяшчэння выбарчай кампаніі ў беларускі парламент гарадская газета “Пінскі веснік” і раённая “Полесская правда” падаюць толькі мінімальна неабходную інфармацыю па гэтай тэме.

У асноўным гэта афіцыйныя паведамленні цэнтрвыбаркама і кампіляцыя матар’ялаў БЕЛТА - аб прызначэнні даты выбараў, аб фармаванні і межах Пінскай гарадской №14 і Пінскай сельскай №15 выбарчых акругаў. Рэдакцыі газет словамі афіцыйных інфармацыйных агенцтваў запэўніваюць чытачоў, што выбары пройдуць сумленна і справядліва. Акрамя таго, “Пінскі веснік” надрукаваў Каляндарны план парламенцкіх выбараў 2012.

Аднак усю падобную інфармацыю можна прачытаць толькі ў друкаваных “Пінскім весніку” і “Полесской правде”, на інтэрнэт-старонках гэтых выданняў такіх матэрыялаў няма.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international