Эксперты скептычна ставяцца да новага фармату тэледэбатаў

2012 2012-07-07T12:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bykouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі

Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі

Эксперты скептычна ставяцца да фармату тэледэбатаў, які будзе прапанаваны кандыдатам у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

У прыватнасці, па словах старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі РБ па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай, у час тэледэбатаў на выступ кожнага кандыдата будзе адводзіцца ўсяго пяць хвілін, яшчэ пяць хвілін атрымае вядучы праграмы. Больш за тое, тэледэбаты будуць транслявацца не ў прамым эфіры, а ў запісе.

Калі кандыдат у дэпутаты «перабярэ» адведзеныя яму пяць хвілін, дэбаты будуць спыняцца, адзначыла Ярмошына. Заклікі на несанкцыянаваныя акцыі будуць выразаць з праграмы.

Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі лічыць, што дэбаты ў Беларусі будуць праводзіцца па расійскім узоры, дзе ўдзельнікі проста адказвалі на пытанні вядучага. Да таго ж у расійскіх дэбатах не ўдзельнічалі асноўныя кандыдаты - напрыклад, кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Пуцін, заўважыў Быкоўскі.

У заходніх краінах, паводле яго слоў, тэледэбаты праходзяць зусім інакш - на працягу праграмы кандыдаты могуць задаваць адзін аднаму пытанні, спрачацца і адстойваць сваю пазіцыю перад тэлегледачамі. У такіх дэбатах удзельнічаюць усе асноўныя кандыдаты, і яны рэальна ўплываюць на перавагу выбаршчыкаў, распавёў эксперт.

У Беларусі, на яго думку, кандыдаты проста атрымаюць дадатковы час для невялікага агітацыйнага выступу.

У той жа час Быкоўскі згодны, што прадастаўленне эфірнага часу на цэнтральным тэлебачанні ўсім кандыдатам можа прывесці да некаторых цяжкасцяў (па падліках ЦВК, на правядзенне дэбатаў па ўсёй Беларусі спатрэбіцца 219 гадзін). Аднак эксперт адзначае, што выбары праходзяць у 110 выбарчых акругах, і дэбаты можна праводзіць і на мясцовых тэлеканалах.

“Калі сур'езна разгледзець магчымасць прадастаўлення для дэбатаў большага аб'ёму часу, то перадачы працягласцю ў гадзіну-паўтары маглі б даць магчымасць некалькім кандыдатам абмеркаваць праблемы сваёй акругі і выкласці сваю палітычную пазіцыю ў цэлым па краіне”, - лічыць Быкоўскі.

«Аднак у Беларусі няма выбараў па партыйных спісах, і, адпаведна, кожны кандыдат выглядае апалітычным. У Беларусі няма дыскусіі аб праблемах канкрэтных акругаў, і гаворка ідзе, хутчэй, аб лаяльнасці або нелаяльнасці кандыдата да ўладаў. Гэта не з'яўляецца нармальнай публічнай палітыкай, паколькі выбары не выкарыстоўваюцца для таго, каб выбаршчык мог уплываць на працэсы, якія адбываюцца ў яго акрузе», - адзначыў эксперт.

Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч лічыць, што за 5 хвілін кандыдаты не паспеюць выкласці сваю праграму, а большая частка часу будзе адведзена толькі на вітанне і прадстаўленне кандыдата.

«Гэта такая выдатная дэмакратыя», - ёрнічае Гайдукевіч. Пры гэтым ён упэўнены, што на такія тэледэбаты «выйдуць клоўны», якім «трэба пакрасавацца».

«Ніякіх тэледэбатаў не будзе, таму яны не будуць праводзіцца ў прамым эфіры», - сказаў на заканчэнне Гайдукевіч. Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі ў прынцыпе няма парламенцкіх выбараў, а ўсе дэпутаты «ужо даўно прызначаныя».

«Выбары ў Беларусі - гэта магчымасць буйным палітычным сілам пагутарыць з людзьмі і расказаць ім, што ў краіне выбараў няма і ўсё дэпутаты па іх акрузе ўжо вядомыя», - сказаў лідэр ЛДП.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international