Барысаў: рашэнне па пазове дэмактывіста Васільева будзе вынесена ў панядзелак

2012 2012-07-07T11:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-vasiljeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

6 ліпеня ў Барысаўскім раённым судзе адбылося паседжанне па пазове старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіла Васільева да мясцовага райвыканкаму аб забароне пікету “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”.

На паседжанні суда пад старшынствам суддзі Наталлі Херавец былі заслуханыя пазіцыі бакоў. Рашэнне ж будзе вынесена ў бліжэйшы панядзелак, 9 ліпеня.

«Прадстаўнік райвыканкама спасылалася на закон аб масавых мерапрыемствах і на рашэнне мясцовай вертыкалі, у якім пазначана дазволенае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў, - расказаў Міхаіл Васільеў. - Адзінай дазволенай пляцоўкай у Барысаве з'яўляецца пляцоўка за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна. Я ж прасіў дазволу правесці пікет каля гарадскога Палаца культуры. І гэтае месца ў спісе забароненых не значыцца. Паглядзім, чый бок у гэтым пытанні зойме суд».



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international