Cлонімскія ўлады рыхтуюць свайго кандыдата ў дэпутаты

2012 2012-07-07T14:00:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sopikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ала Сопікава

Ала Сопікава

Як стала вядома “Праваабаронцам за свабодныя выбары” ад кампетэнтнай крыніцы з Слонімскага райвыканкама, мясцовая вертыкаль ужо амаль вызначылася з кандыдатам у дэпутаты ад улады. Свой выбар  выртыкальшчыкі спынілі на Але Сопікавай — дырэктары СШ № 9 г. Слоніма.

Жанчына папрацавала трохі ў школе, потым ва ўпраўленні адукацыі райвыканкама, а нядаўна яе прызначылі дырэктарам школы. І літаральна праз паўгода, у сакавіку, спадарыня Сопікава стала лаўрэатам конкурсу “Жанчына года” ў намінацыі “За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва”. Яе партрэт з’явіўся на раённай дошцы гонару. А днямі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра ўручыў ёй прэмію “Чалавек года Гродзеншчыны”, наблізіўшы тым самым да кульмінацыйнага моманту - “абрання” яе дэпутатам беларускага парламента.

Пры гэтым варта адзначыць, што ні ў горадзе ні ў раёне пра Алу Сопікаву фактычна ніхто нічога не ведае - хіба што вучні СШ № 9 ды іх бацькі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international