Беларуская палітычная эміграцыя ў Празе.

2002 2002-09-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнты таталітарызму
У Чэшскай рэспубліцы беларускія студэнты стварылі сапраўдную "палітычную сям'ю". "У нашай дзяржаве таталітарызм: у школах сядзяць кгб-істы", -- кажа 24-гадовая Наташа Макавікова, якая навучаецца ў Чэхіі, як многія беларускія студэнты, выключаныя з універсіттэтаў за ўдзел у палітычных дэманстрацыях.

У Чэхіі яны сустракаюцца кожны месяц у суполцы імя Скарыны, беларускага кнігавыдаўца, першага друкара беларускай Бібліі. У будынку Нацыянальнай бібіліятэкі сустракаецца ўся беларуская эміграцыя. Тут рыхтуюцца да дэманстрацый, чытаюць палітычныя лекцыі пра дэмакратыю. Што ў гэтым карыснага? Калі беларуская эміграцыя будзе дастаткова актыўнай і пра яе акцыі будуць пісаць газеты, пра яе даведаюцца і ў роднай краіне. "Людзям гэта дасць пачуцце еднасці ў барацьбе з таталітарызмам, што суайчыннікі іх могуць падтрымаць", -- лічыць Наташа Макавікова. Яе спецыалізацыяй у Беларусі былі міжнародныя эканамічныя адносіны. Тут яна трапіла на першы курс Вышэйшай эканамічнай школы. Вывучае дыпламатыю. Яе выключылі, бо працягваць навучанне яна магла толькі ў выпадку прыняцця рэжыму, а гэтага яна ніколі б не зрабіла.

"Калі Беларусь абвясцілі незалежнай у 91-м, мне было 13 год і я верыла, што мы ідзем у Еўропу", -- успамінае Наташа. -- "Дэмакратыя ў нас доўжылася толькі тры гады. У 94-м на прэзідэнцкіх выбарах перамог Аляксандр Лукашэнка. Ен вярнуў камуністычныя сімвалы: сцяг, дзяржаўны знак і гімн, -- забараніў размаўляць па-беларуску. Ізноў мы павінны былі карыстацца рускай мовай".

КАЛІ Б'ЮЦЬ ДЗЯЎЧАТ
У параўнанні з апалітычнасцю чэскіх студэнтаў гісторыя Наташы здзіўляе. Натхнена яна прапануе арганізаваць прыезд членаў апазіцыйных партый для вывучэння паводзінаў падчас выбараў. Аб гэтай хрупкай дзяўчыне, студэнтцы вуза, якая нічым не адрозніваецца ад сваіх аднагодкаў, не скажаш, што яна актывістка і што яе ведае ўся дамашняя палітычная арэна. Яна заснавала апазіцыйны маладзежны Беларускі малады фронт. Яна стала вядомай, дзякуючы сваей лекцыі за мяжой, калі яна адкрыта сказала пра дыктатуру ў Беларусі. З-за шырокага ўдзелу СМІ дома яе чакалі вялікія непрыемнасці. У кастрычніку 99-га яе арыштавалі падчас апазіцыйнай акцыі "Марш свабоды". У міліцэйскім "варанку" іх было восем. Падчас руху усе ляжалі на падлозе. "Нас жорстка білі. Я ніколі не думала, што так можна біць. Нават жанчыну. Потым салдаты кідалі на пальцах: ці будуць забаўляцца са мной альбо з прастытуткай з вуліцы. На шчасце, выпала -- з прастытуткай".
Яна трапіла за краты. Магчымая мера пакарання, якая яе чакала, -- 9 год. На шчасце, у дзень перад дэманстрацыяй яна пазнаемілася з журналістамі арганізацыі "Чалавек у нядолі". Яны знайшлі яе і на судзе выступілі яе сведкамі. Яе адпусцілі, але адначасова выключылі з універсітэта. Ад чэскіх журналістаў паступіла прапанова -- арганізаваць для выключаных беларускіх студэнтаў магчымасць навучацца ў Чэхіі. На Наташыны заклікі адказалі 200 чалавек. Вясной 2000-га года ў Чэхію прыехала 12 студэнтаў.

ЯК ЖЫЦЬ, ДЫК ЖЫЦЬ У СПАКОІ
Невялікага росту, падцянуты 24-гадовы Валерый Каробчыц ніколі не меў палітычных амбіцый. Калі б у Беларусі была нармальная сітуацыя, ен бы жыў звычайным жыццем і працаваў бы біелагам. Але ў 96-м ен удзельнічаў у антыдзяржаўнай дэманстрацыі. Яго арыштавалі і выключылі з чацвертага курса універсітэта. Два гады ен працаваў у Мінску без надзеі калі-небудзь закончыць свае навучанне. Потым ен адказаў на заклік Наташы. У Чэхіі ен паступіў на эканоміку. Зараз тут вучыцца і жыве ў інтэрнаце. Ен ладзіць з вучобаю. Але галоўнае, ен ніяк не можа засвоіць чэскую мову. Калі-некалі ен сустракаецца са сваімі суайчыннікамі. Чэхі ўжо звыкліся з тым, што ўсе рускамоўныя -- рускія. І не адрозніваюць іх. Аднойчы іх ужо выгналі з паба. Каб не застацца ў адзіноце, ен сустракаецца з "палітычнымі". У час свята БНР яны сышліся на Альшанскіх могілках ля памятнікаў беларускіх прэзідэнтаў, якія прыехалі сюды ў 1918 годзе па запрашэнні прэзідэнта Масарыка. Сучасныя студэнты таксама ў палітычнай эміграцыі. Аляксандр Ціханаў -- хлопец, які стаіць недалека ад Валерыя, -- вучыўся на трэцім курсе тэхнікума. Яго выключылі, бо ен адмовіўся падпісваць дакумент аб супрацоўніцтве з КГБ, якое працуе ў Беларусі з кожным вузам. Яно прымае меры супраць падазроных студэнтаў і прафесараў. Шантажыруе іх, каб яны казалі на другіх. У кожнай групе ва ўніверсітэце есць адзін "гэбіст". У Мінску Аляксандр быў сябрам Грамадзянскага форума. З партыяй ен наводзіў кантакты праз е-mail.

"ДАЛОЎ ЛУКУ!!"
З такім вопытам яны ўжо ніколі не змогуць быць такімі, як астатнія студэнты. "Канешне, я прымаю ўсе інакш, -- кажа Наташа. -- Тут, у Чэхіі, большасць і не думае займацца палітыкай. Таму што для іх важна, каб яны выпусціліся і ўвайшлі ў грамадства. Гэта натуральна. Але мы ніякай грамадскасці не маем". Акрамя таго, што Наташа наведвае лекцыі і рыхтуецца да экзаменаў, яна кожны дзень купляе газеты, і першае, што яна чытае, -- гэта палітыка. У той час, калі хлопцы ходзяць піць піва, Наташа наведвае Інтэрнэт, каб пісаць артыкулы ў апазіцыйную газету ў сваей краіне. Гэта яна робіць кожны дзень.
Што будзе, калі яны вывучацца? З Валерыям усе зразумела: ен хоча нармальна жыць. Аляксандр таксама: "Калі ў Беларусі адбудуцца змены, нашай эканоміке спатрэбяцца выпрабаваныя спецыялісты. Потым я вярнуся". У Беларусь пакуль ен ездзіць толькі ў госці.
Да Наташы ў Чэхію прыехала яе маці. Бо у адрозненне ад Аляксандра і Валерыя, Наташа наогул не можа вярнуцца ў Беларусь. Летась, калі яна апошні раз была дома, ў дзень яе нараджэння КГБ яе абвінаваціла ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ў расійскай амбасадзе ў Мінску падчас візіту расійскага прэзідэнта Пуціна. На другі дзень, пасля міліцэйскага допыту яна паехала з Беларусі. "Не магу туды ехаць! Там небяспечна, -- кажа Наташа. -- Калісьці я думала, што буду змагацца за дэмакратыю ў Беларусі і коштам смерці. Зараз ведаю, што гэта было непатрэбным".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international