Гародня: чыноўніцкая “пільнасць” у сувязі з паседжаннем па фармаванні АВК

2012 2012-07-07T13:41:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynouniky.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паседжанне абласной адміністрацыі і прэзідыума аблсавету ў Гародні па стварэнні акруговых выбарчых камісій адбудзецца ў панядзелак 9 ліпеня а 10:30.

Прадстаўнік БХК Раман Юргель заранёў падаў адпаведнае накіраванне ад сваёй арганізацыі, каб прысутнічаць на паседжанні. Аднак супрацоўніца канцылярыі аблвыканкаму сказала Юргелю 5-га ліпеня, што ніякай паперы яны не атрымлівалі. Тады Юргель звярнуўся да начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Леаніда Ермантовіча. Высветлілася, што накіраванне ад БХК у яго. Чыноўнік паведаміў, што адбудзецца паседжанне аблвыканкаму, дзе вырашыцца пытанне наконт прысутнасці прадстаўніка БХК на фармаванні акруговых выбарчых камісій.

Ермантовіч сказаў, што, згодна з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь і пастановамі ЦВК, па гэтым накіраванні могуць дапусціць на паседжанне, а могуць і не дапусціць. Урэшце Рамана Юргеля праз тэлефон 6 ліпеня ўсё ж запрасілі на паседжанне 9 ліпеня. Пры тым высветлілася яшчэ, што ксеракопія накіравання БХК на вылучэнне Юргеля на паседжанне было дадаткова прадстаўлена начальніку ўпраўлення ідэалогіі Паўлу Скрабко і начальніку аддзела дакументаабароту, пратакольнай і кантрольнай работы Юрыю Дробышаву.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international