Сяргея Каваленку прызналі "злосным парушальнікам рэжыму"

2012 2012-07-07T12:26:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalienka-kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка (здымак svaboda.org)

Сяргей Каваленка (здымак svaboda.org)

Так віцебскага сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ ахарактарызавалі ў магілеўскай калоніі №19, дзе ён адбывае пакараннне. Статус "злоснага парушальніка рэжыму" абмяжоўвае палітвязня ў яго правах - у прыватнасці, абмежаванні тычацца магчымасці карыстацца дасланымі грашовымі сродкамі.

Жонка палітвязня, Алена Каваленка, не ведае, якія парушэнні залічаны Сяргею. Але цяпер у турэмнай краме ён можа набываць прадукты толькі на 100 тысяч рублей замест ранейшых 500 тысяч.

Алена Каваленка таксама даведалася, што мужу яшчэ не перадалі пасылку з лекамі, якую яна адправіла ўжо тыдзень таму.

У магілеўскай калоніі Сяргей Каваленка знаходзіцца з 19 траўня. За гэты час ён адбыў і 10 сутак у карцэры.

Пакаранне актывіст адбывае за парушэнне рэжыму хатняй хіміі, прысуджанай яму ў 2010 годзе за вывешаны на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international