Акцыя ў падтрымку палітвязняў у Хоцімску

2012 2012-07-07T11:43:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-akcyja-hocimsk1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У людных месцах гарадскога пасёлка Хоцімск 5-6 ліпеня з’явіліся ўлёткі “Палітычным зняволеным важная ваша падтрымка”, у якіх мясцовых жыхароў заклікалі дасылаць палітзняволеным лісты і паштоўкі салідарнасці.

Акцыю правялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду”.

- Мы распаўсюдзілі па Хоцімску некалькі дзесяткаў такіх улётак, вывесілі іх у найбольш шматлюдных месцах нашага гарадскога пасёлка, - кажа мясцовы грамадскі актывіст Валерый Каранкевіч. - Акрамя гэтага, заклік з адрасамі палітвязняў быў надрукаваны ў хоцімскай маланакладнай газеце “Беларускі Усход” , якая распаўсюджваецца сярод жыхароў нашага раёна. Лічу, што падтрымліваць палітвязняў і выказваць ім нашу салідарнасць патрэбна пастаянна, іх лёс павінен непакоіць усіх неабыякавых людзей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international