Улады не хаваюць, што Аўтуховіч сядзіць па палітычных прычынах

2006 2006-11-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітвязень, былы прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч паведаміў у лісьце лідэру беларускіх прадпрымальнікаў Валерыю Леванеўскаму, што ў выпраўленчай калёніі, дзе ён цяпер знаходзіцца, ён падвяргаецца ўціску.. "Прабыўшы тры дні ў атрадзе, ужо два разы гутарыў з аператыўнымі працаўнікамі, адзін зь іх адкрыта кажа, што чыньнік майго знаходжаньня тут – менавіта палітыка. Толькі ў ненармальнай дзяржаве абарону сваіх канстытуцыйных правоў, завуць палітыкай", – піша Аўтуховіч.

Нагадаем, што 7 ліпеня ў Кастрычніцкім судзе Гародні прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны на тры гады і шэсць месяцаў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці, а дырэктар фірмы "Ніка-транс" Юрый Лявонаў – на тры гады і пяць месяцаў.

Суд пастанавіў, што Аўтуховіч з дапамогай Лявонава нібы ўхіляўся ад выплаты падаткаў, перавозіў пасажыраў і багаж на аўтамабілях таксі, не рэгіструючы камерцыйнай фірмы і не атрымоўваючы адпаведнай ліцэнзіі. У выніку мясцовы бюджэт панёс страты ў асабліва буйным памеры.

Мікалай Аўтуховіч неаднаразова праводзіў працяглыя галадоўкі пратэсту супраць несправядлівага перасьледу, у апошні раз ён страціў 40 кілаграмаў вагі і нанёс сур`ёзную шкоду свайму здароўю. Аўтуховіч лічыць свой прысуд "палітычным" і зьвязаным зь яго крытыкай падатковых і праваахоўных органаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international