Сталічныя адміністрацыі маўчаць пра выбары

2012 2012-07-06T16:37:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mensk-rajony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі на сайце адміністрацыі Ленінскага раёна з’явілася адмысловая рубрыка “Выбары-2012”. На сайтах астатніх раённых адміністрацыяў Менску пра выбары - ні слова.

Нягледзячы на тое, што зараз ужо сканчаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, ідэалагічныя аддзелы адміністрацыйных раёнаў сталіцы не паклапаціліся аб належным асвятленні выбарчай кампаніі-2012 на сваіх афіцыйных сайтах і ў СМІ.

Так, на сайтах адміністрацыяў Цэнтральнага, Першамайскага, Партызанскага, Завадскога, Кастрычніцкага раёнаў адпаведная інфармацыя адсутнічае. На сайце адміністрацыі Савецкага раёна ёсць толькі ўзгадкі аб дзеючых дэпутатах, Фрунзенскага раёна – графік прыёма дзеючых дэпутатаў. І толькі адміністрацыя Ленінскага раёна на сваім сайце вылучыла ў асобную рубрыку інфармацыю пра выбары. Аднак яе там зараз небагата – указ прэзідэнта №276 аб прызначэнні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода РБ пятага склікання, а таксама дакумент з апісаннем межаў выбарчых акругаў у Менску.

Інфармацыйная палітра сайта Менгарвыканкама мала чым адрозніваецца. Апроч вышэйзгаданых матэрыялаў, там ёсць толькі абвестка аб прыёме дакументаў на вылучэнне кандыдатур у склад акруговых выбарчых камісіяў.

Не назіраецца цікавасці да парламенцкіх выбараў і з боку сталічнай прэсы. На сайце газеты “Вячэрні Мінск” за апошні месяц з’явілася толькі адно інтэрв’ю, і тое – з дзейсным дэпутатам Васілём Бусько. Дарэчы, ён быў заўважаны ў прыхаванай датэрміновай агітацыі. Сайт “Мінскага кур’ера” пакуль што праінфармаваў чытачоў толькі аб пазіцыі ГА “Белая русь” з нагоды выбараў і аб распрацоўцы выбарчых бюлетэняў для людзей са слабым зрокам. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international