Наваполацкі актывіст абскарджвае забарону на пікет у падтрымку палітвязьняў

2006 2006-11-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 9 лістапада, наваполацкі актывіст Валер Шаўчэнка чарговы раз зьвярнуўся са скаргаю да старшыні Віцебскага аблвыканкаму і ў абласную ўправу ўнутраных справаў. Ён спрабуе абскардзіць дзеяньні кіраўніцтва наваполацкага гарвыканкаму — у красавіку яму не дазволілі ладзіць штодзённыя пікеты ў абарону палітвязьняў на пляцоўцы каля гарадзкога палацу культуры, паведаміла Радыё Свабода.

Валер Шаўчэнка просіць прыцягнуць кіраўніцтва гарвыканкаму да адміністрацыйнай адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб зваротах грамадзянаў.

Цягам апошніх шасьці месяцаў спадар Шаўчэнка ўжо накіроўваў скаргі, але яны не далі плёну. А вынікам іх, паводле актывіста, стаў штраф на пяць базавых велічыняў, які яму выпісалі за парушэньне правілаў паркоўкі аўтатранспарту.

Тым ня менш, як паведаміў Валер Шаўчэнка, ён пачынае другое кола “эпісталярнай сагі” — каб на прыкладзе адпісак службовых асобаў паказаць, што ў Беларусі парушаюцца законы й канстытуцыйныя правы грамадзянаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international