У раёнах Берасцейшчыны дэмакраты ідуць у акруговыя выбаркамы

2012 2012-07-06T16:15:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pruzhany-biaroza-ivacevichy-mapa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Івацэвіцкую, Пружанскую і Днепра-Бугскую акруговыя выбарчыя камісіі традыцыйна накіраваныя сябры ад дэмакратычнай супольнасці рэгіёна. Як і кожную выбарчую кампанію, папрацаваць у акруговых  камісіях пажадалі  партыйцы і грамадзяне, вылучаныя ад дэмакратычнай супольнасці шляхам збору подпісаў.

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Сяржук Русецкі паведаміў, што ў Івацэвікую выбарчую акругу № 11 накіраваны прадстаўнікі ад партыі БНФ Зміцер Траццяк, у Пружанскую выбарчую акругу № 9 – сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікола Папека і тры чалавекі шляхам збору подпісаў – Анатоль Сахаруша, Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі. Па інфармацыі назіральніка ад БХД Дзмітрыя Лазарэнкава, у Днепра-Бугскую акруговую камісію № 10 накіраваны Павел Ялец ад партыі БНФ. Вядома таксама, што ў АВК вылучаны і мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі – па адным прадстаўніку ў Івацэвікую выбарчую акругу № 11 і Пружанскую выбарчую акругу № 9.  

9 ліпеня стане вядома, ці  будуць уключаны гэтыя вылучэнцы ў склад акруговых выбарчых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international