Эўразьвяз прыняў заяву датычна прысуду Дашкевічу і зьняволеньня Казуліна

2006 2006-11-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Эўрапейскі зьвяз прыняў у сераду, 8 лістапада ўвечары, адмысловую заяву наконт выраку для Зьмітра Дашкевіча і зьняволеньня Аляксандра Казуліна, паведамляе Радыё Свабода.

“Эўрапейскі зьвяз глыбока занепакоены выракам 1 лістапада ў справе Зьмітра Дашкевіча. Абвінавачаньні на адрас спадара Дашкевіча ў тым, што ён кіраваў незарэгістраванай арганізацыяй, выглядаюць палітычна матываванымі і паказваюць, што беларускія ўлады ізноў не жадаюць паважаць міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, асабліва што тычыцца права на справядлівы судовы працэс. Эўразьвяз занепакоены таксама тым, што на працэс не былі дапушчаныя назіральнікі”, – гаворыцца ў заяве.

У дакумэнце адзначаецца таксама, што Эўрапейскі зьвяз ізноў выказвае занепакоенасьць станам былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна і заклікае беларускія ўлады дазволіць сваякам экс-кандыдата і міжнародным назіральнікам свабодна сустракацца зь ім.

“Эўрапейскі зьвяз заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Зьмітра Дашкевіча, Аляксандра Казуліна, сяброў “Партнэрства” і іншых палітвязьняў”, – гаворыцца ў заяве Эўрапейскага зьвязу.

Акрамя краінаў, што ўваходзяць у Эўразьвяз, дакумэнт падпісалі Баўгарыя, Румынія, Турэччына, Харватыя, Македонія, Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія, Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Украіна і Малдова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international