Гомельшчына: апазіцыя вылучыла сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі

2012 2012-07-06T13:41:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siakerka-uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Сякерка

Уладзімір Сякерка

У Гомельскай вобласці ў акруговыя выбарчыя камісіі вылучаны прадстаўнікі шэрагу апазіцыйных партый. Актыўнасць праявілі Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ і партыя левых “Справядлівы свет”.

Калінкавіцкая, Рэчыцкая і Светлагорская выбарчыя акругі размешчаны па суседству адна з другой. Як паставіліся тут да вылучэння сваіх сябраў у акруговыя выбарчыя камісіі апазіцыйныя партыі?

Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла прадстаўнікоў у камісіі ва ўсіх трох акругах.

– Дзяніс Рабянок вылучаны ў Калінкавіцкай выбарчай акрузе № 41, Васіль Гулай – у Рэчыцкай выбарчай акрузе № 44, Таццяна Наскова – у Светлагорскай выбарчай акрузе № 46, –  паведаміў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў.  

Жадае мець сваіх прадстаўнікоў у камісіях праявіла і партыя левых “Справядлівы свет”. Па словах першага сакратара Гомельскага абласнога камітэта гэтай партыі Уладзіміра Сякеркі (на здымку), у Калінкавіцкай акрузе ад яго партыйнай арганізацыі вылучана Ганна Забурунава, у Рэчыцкай – Уладзімір Шэін, у Светлагорскай – Генадзь Жулега. Уладзімір Сякерка адзначыў таксама, што сябры партыі ўдзельнічаюць у грамадскай кампаніі “За справядлівыя выбары”.

Партыя БНФ таксама не засталася ў баку.

– Ад нашай партыі вылучаны прадстаўнік у камісію Рэчыцкай акругі – Алег Карбалевіч, – кажа Валерый Пуціцкі, старшыня Гомельскай абласной партыйнай арганізацыі.

Прадстаўнік Управы Партыі БНФ Аляксандр Каліта дапоўніў, што партыяй вылучаны актывіст і ў камісію Калінкавіцкай акругі – Мікалай Бельскі.

Паводле заканадаўства, акруговыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў будуць фарміравацца абласнымі ўладамі. Ці ўключаць каго-небудзь з апазіцыі ў камісіі на Гомельшчыне? У саміх прадстаўнікоў апазіцыйных партый на гэты конт спадзяванняў няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international