КДБ цікавіцца апазіцыйнай актывісткай
http://spring96.org/be/news/53958
2012
2012-07-06T13:35:39+0300
2012-07-06T13:35:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
http://spring96.org/files/images/sources/balabanskaja-taciana.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На былое месца працы маладэчанскай актывісткі Таццяны Балабанскай тэлефанавалі з КДБ, каб даведацца, ці яна яшчэ там працуе. Відавочна, што цікаўнасць з боку адпаведных органаў звязана з пачаткам выбарчай кампанніі і, на думку самой Таццяны, мэта супрацоўнікаў спецслужбаў была ў тым, каб высветліць пра магчымасць яе балатавання ў Палату прадстаўнікоў.
На апошніх выбарах у мясцовыя Саветы 2010 году Таццяна Балабанская была скарочана з інжынерскай пасады Маладэчанскага лясгаса па ініцыятыве дырэктара Анатоля Ермаловіча на наступны дзень пасля таго, як Таццяна падала дакументы на рэгістрацыю яе кандыдатам у дэпутаты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”