Выбаршчыкі асабліва цікавяцца незалежным назіраннем

2012 2012-07-06T12:16:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/apytannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удзельнічаць у парламенцкіх выбарах гатовыя 50,7% апытаных у чэрвені НІСЭПД беларусаў. Выбаршчыкі асабліва цікавяцца незалежным назіраннем на выбарах. Большасць з іх (63,7%) лічаць, што незалежнае назіранне садзейнічае большай сумленнасці і аб'ектыўнасці выбараў.

19,4% нашых грамадзян не збіраюцца браць удзел у галасаванні, а 29,9% яшчэ не вырашылі. Станоўча да байкоту гэтых выбараў ставяцца 14,2%, адмоўна - 29,5%, абыякава - 28%, а 28,3% нічога пра гэта не чулі.

Колькасць людзей, якія аддаюць перавагу галасаваць за альтэрнатыўных кандыдатаў, прыкметна ўзрасла за час, які прайшоў з мінулых выбараў у парламент. Калі чатыры гады таму за прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі збіраліся галасаваць 39,6%, за апанентаў - 17,7%  і 31,4% - за іншых кандыдатаў, то сёння адпаведна - 27,6%, 28,2% і 27,4%.

Разам з тым, стаўленне беларусаў да парламенцкіх выбараў як да шляху, які вядзе да пераменаў, прыкметна трансфармуецца, адзначаюць сацыёлагі. Так, толькі 36,8% апытаных думаюць, што гэтыя выбары будуць свабоднымі і справядлівымі, а 39,6% прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання. Толькі 36,7% лічаць, што вынікі выбараў залежаць ад іх галасоў, а 54,5% у гэта не вераць. 39,1% лічаць, што на гэтых выбарах будзе адбывацца рэальная барацьба, а 46,9% апытаных - што ў верасні будзе толькі імітацыя барацьбы, а размеркаванне месцаў загадзя вызначана ўладамі.

Сацыёлагі НІСЭПД адзначаюць, што такое скептычнае стаўленне да парламенцкіх выбарах з'яўляецца вынікам не толькі палітыкі ўладаў, але і несфармуляваная ідэі апазіцыі. Толькі 37,7% апытаных лічаць, што ў кандыдатаў ад апазіцыі будуць рэальныя праграмы па паляпшэнні жыцця ў краіне, а 40,1% з гэтым не згодныя. У гэтых умовах выбаршчыкі асабліва цікавяцца незалежным назіраннем на выбарах. Большасць з іх (63,7%) лічаць, што незалежнае назіранне за ходам выбараў садзейнічае большай сумленнасці і аб'ектыўнасці выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international