Брэст: тэлесюжэты з элементамі агітацыі

2012 2012-07-06T12:00:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/program-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тэлерадыёкампанія “Брэст” пра маючыя адбыцца выбары ў Палату прадстаўнікоў  паведамляе сваеасаблівымі сюжэтамі з элементамі агітацыі, у якіх распавядаецца пра дзейнасць цяперашніх дэпутатаў ад Брэсцкай вобласці.

Так, 5 ліпеня ў вечаровым дзесяціхвілінным выпуску рэгіянальных навінаў амаль дзве з паловай хвіліны заняў рэпартаж з прыёма грамадзянаў па асабістых пытаннях дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ларысай Багдановіч. Сам сюжэт меў назву “Яны ў адказе за сваіх выбаршчыкаў!” і  быў прысвечаны не толькі непасрэдна прыёму грамадзянаў, што вёўся ў Брэсцкім абласным анкалагічным дыспансеры, але і ўзгадваў жыццёвы шлях Багдановіч, якая да абрання ў парламент узначальвала дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр “Тонус”. Аўтары сюжэту падкрэслівалі плённасць працы гэтага дэпутата ў беларускім парламенце  і фактычна агітавалі за тое, каб Ларысу Багдановіч падтрымалі людзі, што жывуць на тэрыторыі Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі №2.

Дарэчы, калі на папярэдніх выбарах у Палату прадстаўнікоў у Брэсце былі сфармаваныя тры акргуі, дык зараз дадецца яшэч адна - Пагранічная №4, да якой аднесена частка тэрыторыі Маскоўскага раёна абласнога цэнтра і Брэсцкі раён.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international