Рада ААН па правах чалавека стварае пасаду спецдакладчыка па Беларусі

2012 2012-07-06T10:31:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fidh-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH)
Праваабарончы цэнтр “Вясна”


Рада ААН па правах чалавека стварае пасаду спецдакладчыка па Беларусі

Жэнева, Парыж, Менск (5 ліпеня 2012 года)


5 ліпеня Рада ААН па правах чалавека (РПЧ) прыняла рэзалюцыю пра становішча з правамі чалавека ў Беларусі, выказаўшы заклапочанасць з нагоды рэзкага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года і ўвёўшы мандат Спецыяльнага дакладчыка для назірання за сітуацыяй, працы з органамі ўлады і ўнутранай грамадзянскай супольнасці і справаздач Радзе і Генеральнай Асамблеі.
 
«Сёння ёсць добрыя навіны для грамадзянскай супольнасці Беларусі ў двух адносінах: міжнародная супольнасць не толькі накіравала выразны сігнал пра падтрымку іх правоў і свабод, але і прыняла канкрэтныя меры па стварэнні мандата, які здольны стварыць большую прастору для грамадзянскай супольнасці, якая змяншалася на працягу апошніх некалькіх месяцаў», заявіла Прэзідэнтка FIDH Суэр Беласэн. «Сёння  Рада паказала, што катаванні і беспакаранасць, сфабрыкаваныя справы і парушэнні свабоды слова, права на свабоду аб'яднання і перамяшчэння ў дачыненні да праваабаронцаў і палітычных дзеячаў не могуць больш успрымацца з маўчаннем і абыякавасцю», дадаў намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч.

Рэзалюцыя, прадстаўленая Еўрапейскім Звязам, была прынятая большасцю - 22 краінамі-удзельніцамі, 5 прагаласавілі супраць, 20 устрымаліся. Як аказалася, гэтая рэзалюцыя атрымала большую падтрымку за папярэднюю. Буркіна-Фасо, якая ўстрымалася ў 2011 годзе, як і Бенін, Конга і Батсвана, якія не былі сябрамі ў 2011 годзе, далучыліся да Маўрыкія, прагаласаваўшы ў падтрымку рэзалюцыі. Краіны з усіх рэгіёнаў, у тым ліку Коста-Рыка, Чылі, Перу, Філіпіны, Іардан і Мальдыўскія выспы дадалі свае галасы да галасоў еўрапейскіх і іншых заходніх дзяржаў, даючы моцную міжрэгіянальную падтрымку рэзалюцыі.

Адмысловы дакладчык будзе прадстаўляць справаздачы як Радзе па правах чалавека ў Жэневе, так і Генеральнай Асамблеі ў Нью-Ёрку, ставячы Беларусь вышэй на парадку дня ААН. FIDH і “Вясна” разглядаюць Спецыяльнага дакладчыка як магчымасць для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці зрабіць іх галасы чутнымі ў той час, калі незалежныя СМІ прымушаюць замаўчаць, дзейнасць незалежных НДА разглядаецца як крымінальнае злачынства, а многім праваабаронцам было нават забаронена выязджаць за мяжу.

Уладальнік мандата будзе прызначаны ў верасні гэтага года.

 

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international