Як вырашыцца пытанне з вызваленнем палітвязняў?

2012 2012-07-06T08:54:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адзін з кіраўнікоў праваабарончага цэнтра "Вясна" Таццяна Равяка лічыць, што падрыхтаваны і прыняты парламентам, але пакуль непадпісаны кіраўніком дзяржавы закон аб амністыі не дае надзеі на вызваленне палітычных зняволеных. Але яна не выключае, што кіраўнік Беларусі ўсё ж можа прыняць нейкае дадаткова рашэнне, каб вырашыць гэтую праблему.

- Абсалютна неаптымістычны ў нас прагноз без нейкага дадатковага палітычнага рашэння. Я маю на ўвазе тое, што, магчыма, Лукашэнка таму і зацягвае падпісанне гэтага закона, бо яшчэ ўвядзе нейкую дадатковую, нам яшчэ невядомую палітычную гульню, палітычны дыялог, і, можа быць, гэта зменіцца.

Па меркаванню Таццяны Равякі, выкарыстаць амністыю для рашэння балючай праблемы палітзняволеных было б зручна для беларускіх уладаў, але яны не пайшлі па гэтым шляху. Але для беларускай улады характэрна дзейнічаць імпульсіўна, не па закону, а па прынцыпах палітычнай мэтазгоднасці, лічыць правабаронца. І зыходзячы з гэтага, адмова амніставаць палітзняволеных стала рэакцыяй на нязменную пазіцыю Еўразвяза: спачатку вызваленне палітзняволеных, а потым пачатак дыялогу і супрацоўніцтва. "Верагодна, што не былі дасягнуты тыя мэты, якія беларускія ўлады звязвалі з узнаўленнем дыялогу з Еўропай," – лічыць Таццяна Равяка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international