Магілёўшчына: дэмакраты будуць заклікаць выбаршчыкаў не хадзіць на галасаванне

2012 2012-07-05T17:46:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bajkot-vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Далёка не ўсе прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны плануюць удзельнічаць у выбарчай гонцы да самага канца.   

Колькасны склад патэнцыйных кандыдатаў быў агучаны ўчора, 4 ліпеня, на чарговым пасяджэнні Магілёўскай кааліцыі.

Кіраўнік Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў кажа, што большасць кандыдатаў ад партый БНФ, АГП, “Руху за Свабоду” здымуць свае кандыдатуры за пяць дзён да выбараў.

Прадстаўнікі партыі “Справядлівы свет” і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” плануюць удзельнічаць у выбарчай гонцы да самага канца, аднак не адмаўляюць, што ў залежнасці ад ходу выбарчай кампаніі могуць змяніць сваё рашэнне, а таксама форму ўдзелу ў выбарах.

Юрый Новікаў пазіцыю зняцця сваіх кандыдатур перад выбарамі дэмакратычнымі кандыдатамі тлумачыць тым, што дагэтуль у краіне ёсць палітвязні і не ўнесены змены ў Выбарчы кодэкса, што дазваляе фальсіфікаваць выбарчы працэс. Сам жа выбарчы працэс дэмакратычныя кандыдаты хочуць скарыстаць у якасці інфармацыйнай кампаніі па данясенні інфармацыі аб сітуацыі ў краіне. Яны таксама будуць заклікаць выбаршчыкаў не хадзіць на галасаванне.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international