Жлобін і Светлагорск: у камісіі вылучаны, але патрапіць не спадзяюцца

2012 2012-07-05T17:25:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhuliega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Індывідуальны прадпрымальнік Генадзь Жулега (Светлагорск)

Індывідуальны прадпрымальнік Генадзь Жулега (Светлагорск)

У Жлобінскім і Светлагорскім раёнах Гомельшчыны з дэмакратычных сіл у акруговыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў вылучаны прэтэндэнты ад партыі «Справядлівы свет».

У Жлобінскай выбарчай акрузе № 40 у акруговую камісію вылучаны Валянцін Яўзрэзаў, юрыст па кваліфікацыі; у Светлагорскай акрузе № 46 – індывідуальны прадпрымальнік Генадзь Жулега.

Дарэчы, Валянцін Яўзрэзаў вылучаўся ў акруговую камісію і на папярэдніх выбарах, але не быў уключаны ў яе ўладамі. Ці спадзяюцца цяперашнія вылучэнцы ад апазіцыйных партый патрапіць у камісіі?

Шчыра кажучы, спадзяванняў няма ніякіх, – кажа Генадзь Жулега (на здымку). – Калі вы бачылі за апошнія гады, каб улады ўключалі ў нашым раёне прадстаўнікоў апазіцыі ў акруговыя выбарчыя камісіі? На ранейшых выбарах ад нашай партыі былі адзінкавыя прадстаўнікі ва ўчастковых камісіях, але ў акруговых – нікога.

Тым не менш, як паведамілі кіраўнікі Жлобінскай і Светлагорскай арганізацый партыі «Справядлівы свет» Валерый Рыбчанка і Сяргей Дайнека, адпаведныя дакументы аб вылучэнні накіраваны абласным уладам. Згодна заканадаўству, акруговыя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў фармуюцца прэзідыумамі абласных Саветаў дэпутатаў і абласнымі выканаўчымі камітэтамі не пазней за 9 ліпеня.

Нагадаем, вылучэнне прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі завяршаецца 6 ліпеня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international