У Віцебску актывістаў судзяць за ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары

2012 2012-07-05T17:07:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 ліпеня суддзя Кастрычніцкага райсуда Іна Грабоўская пакарала актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Алену Семенчукову дзесяццю суткамі арышту. 4 ліпеня тая ж суддзя прысудзіла два штрафы актывісту "Маладога фронту" Яўгену Гуцалаву.

Пакаранне арыштам  22-гадовай дзяўчыны было нечаканым для тых, хто прыйшоў падтрымаць яе ў судзе, кажа каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец:

"Алену Семенчукову затрымалі яшчэ 29 чэрвеня, калі яна распаўсюджвала ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары. З ёй разам быў непоўнагадовы брат, але яго адпусцілі з пастарунку. Алену з Кастрычніцкага РАУС тады завезлі на ноч у ізалятар часовага ўтрымання, і цяпер – зноў арышт! Дзяўчыну пачалі судзіць яшчэ 30 чэрвеня, але суддзя працэс перанесла, каб Алена дамовілася з адвакатам. Сення мы ўсе меркавалі, што ёй дадуць штраф, але суддзя Грабоўская, якая асудзіла за апошнія пару год ужо не аднаго апазіцыянера, прысудзіла дзяўчыне 10 сутак".

Алена Семенчукова гаворыць, што была гатовая і да такога развіцця падзеяў. Прынамсі, у суд яна прыйшла з пляцаком, сабраўшы неабходныя для "адсідкі" рэчы. Для дзяўчыны гэта быў ужо не першы суд па адміністрацыйнай справе: 20 сакавіка ў Чыгуначным райсудзе Віцебску  за тое, што яна выйшла ў цэнтар Віцебску з плакатам  “Свабоду Сяргею Каваленку!”, Алене Семенчуковай быў прысуджаны штраф памерам 5 базавых велічынь. Пазней Віцебскі абласны суд, разгледзеўшы касацыйную скаргу актывісткі, зменшыў суму штрафу ў дзесяць разоў.

Учора, 4 ліпеня, штраф быў прысуджаны і актывісту "Маладога фронту" Яўгену Гуцалаву.

Прысудзіла яго тая ж Іна Грабоўская, што сёння "адправіла на суткі" Алену Семенчукову.

Яўгена Гуцалава таксама затрымалі за распаўсюд улётак і змясцілі на ноч у ізалятар часовага ўтрымання. Гэта было 3 ліпеня, а назаўтра хлопца абвінавацілі адразу па двух артыкулах – за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі і за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Судзьдзя Іна Грабоўская пакарала хлопца двойчы – двума штрафамі па 12 базавых велічынь, агулам гэта амаль 2 з паловай мільёны рублёў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international