Магілёўшчына: дэмакраты вылучылі ў акруговыя выбаркамы 30 прадстаўнікоў

2012 2012-07-05T15:47:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/30.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычныя партыі і арганізацыі Магілёўскай вобласці вылучылі ў склад акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 30 чалавек. Пра гэта паведаміў старшыня Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў.

Пакуль дакладна вядома, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл вылучаны ў склад 12-ці акруговых выбарчых камісій з 13-ці ў Магілёўскай вобласці. На цяперашні момант не вылучана кандыдатура ў камісію Бабруйскай сельскай выбарчай акругі № 80. Ніхто з прэтэндэнтаў ад дэмсіл не збіраецца ўдзельнічаць у выбарах на гэтай акрузе.

Сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі Магілёўскай вобласці накіравалі: партыя БНФ і Рух БНФ “Адраджэнне” – 11 прэтэндэнтаў, “Справядлівы свет” – 10, АГП – 9.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international