Магілёўскія дэмсілы вылучаць 18 кандыдатаў на выбары

2012 2012-07-05T14:26:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/novikau-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Новікаў, старшыня Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмсілаў

Юрый Новікаў, старшыня Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмсілаў

Як паведаміў Юрый Новікаў, старшыня Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмсілаў, магілёўскія дэмакраты падтрымаюць вылучэнне 18 кандыдатаў у дэпутаты ў розных рэгіёнах вобласці.

Дэмакратычныя кандыдаты збіраюцца ісці на выбары як праз партыйнае вылучэнне, так і шляхам збору подпісаў. Удзельнічаць у парламенцкай кампаніі плануюць прадстаўнікі цэлага шэрагу партый і арганізацый - ПБНФ, АГП, “Справядлівага свету”, руху “За свабоду” і кампаніі “Гавары праўду”. Кандыдаты ад абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў будуць удзельнічаць у змаганні за дэпутацкія мандаты у дзесяці выбарчых акругах з трынаццаці, якія існуюць у Магілёўскай вобласці. На дадзены момант не прадстаўлены вылучэнцы ад апазіцыі толькі ў трох акругах: Бабруйскай-Ленінскай № 78, Бабруйскай сельскай № 80 і Горацкай № 82.

У некторых выбарчых акругах дэмакратычныя прэтэндэнты будуць канкураваць за выбарчыя мандаты паміж сабой. Так, па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 збіраюцца вылучацца  у якасці кандыдатаў прадстаўнікі “Гавары праўду” Валерый Каранкевіч і Руху “За свабоду” Мікалай Гердзій, па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 84 і Магілёўскай –Цэнтральнай выбарчай акрузе № 85 будзе ажно па чатыры прадстаўнікі ад розных дэмакратычнага лагеру.  

У дзвюх выбарчых акругах перасякуцца прадстаўнікі ад Партыі БНФ і партыі "Справядлівы свет". У Магілёўскай сельскай акрузе № 88 - Тамара Маскалёва (БНФ) і Канстанцін Тыртычны ("Справядлівы свет"), а ў Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 - Рыгор Кастусёў (БНФ) і Зінаіда Мілешчанка ("Справядлівы свет").

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international