Партыя БНФ вылучыла ў акруговыя выбарчыя камісіі 57 сябраў

2012 2012-07-05T13:38:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bnf-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе прэс-служба, Соймам Партыі БНФ, які адбыўся 23 чэрвеня, было вылучана 57 сябраў партыі ў акруговыя выбарчыя камісіі.  З іх па Віцебскай вобласці  - 9, па Магілёўскай  - 9, па Гомельскай - 4, па Брэсцкай - 7, па Гродзенскай - 9, па Менскай - 7 і па горадзе Менску - 12 чалавек.

На Сойме было прынятае рашэнне аб прызначэнні з’езду Партыі БНФ, які адбудзецца 4 жніўня. Пазачарговы з’езд мае вылучыць кандыдатаў ад Партыі БНФ на парламенцкія выбары. Падчас выбараў Партыя БНФ будзе імкнуцца пашырыць уласны ўплыў у грамадстве і пазнавальнасць сваёй праграмы. Лідар Фронту Аляксей Янукевіч заяўвіў, што на працягу апошніх чатырох месяцаў кіраўніцтва партыі і патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты вывучалі праблемы ў рэгіёнах. Мы будзем вылучаць нашых кандыдатаў дзеля таго, каб змагацца за падтрымку людзей, здабываць прыхільнасць для праграмы БНФ, для самой партыі сярод як мага больш шырокіх колаў беларускага грамадства. Мы ўжо даўно вядзем падрыхтоўку і па вылучэнні сваіх чальцоў у акруговыя і тэрытарыяльныя камісіі, і па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. Праводзіліся семінары, навучанне патэнцыйных чальцоў выбарчых камісій,” – дадаў палітык.

На дадзены момант ва ўсе абласныя выканаўчыя камітэты ўжо перададзеныя пратаколы Сойму ПБНФ аб вылучэнні сябраў партыі ў акруговыя выбарчыя камісіі, сёння будуць перададзеныя пратаколы і ў Менскі гарадскі выканаўчы камітэт.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international