Брэст: суд падтрымаў забарону пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”

2012 2012-07-05T12:36:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niesciarenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст АГП у Брэсце Марат Несцярэнка

Актывіст АГП у Брэсце Марат Несцярэнка

Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў скаргу актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марата Несцярэнкі на забарону пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”.

Сябра АГП спрабаваў давесці, што рашэнне намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава пра адмову ў правядзенні пікета 15 траўня 2012 года ў дазволеным гарвыканкамам месцы неправамернае і парушае права на свабоду выказвання меркаванняў і права на мірныя сходы, гарантаваныя артыкуламі 33, 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і зафіксаваныя ў артыкулах 19 і 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Фармальна адмова ў правядзенні пікета была матываваная тым, што ў гэты ж час у заяўленым месцы, якім быў вызначаны стадыён “Лакаматыў”, будуць праходзіць “гульні па футболу”. Аднак Марат Несцярэнка заўважае, што адначасова гарвыканкам забараніў актывістам АГП правядзенне яшчэ двух пікетаў у іншых месцах на тэрыторыі Брэста.

“Палітычная падаплёка гэтых забаронаў цалкам відавочная, - адзначае Несцярэнка. – Распачалася кампанія па так званых “выбарах” у Палату прадстаўнікоў, і мы добра памятаем, з якімі грубымі парушэннямі заканадаўства праходзілі папярэднія выбары. Гэта тычыцца наўмыснага неўключэння прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у склад выбарчых камісій усіх узроўняў, абсалютна непрапарцыйнага доступу да дзяржаўных СМІ кандыдатаў ад апазіцыі і праўладных кандыдатаў, фальсіфікацыяў пры падліку галасоў. Малаверагодна, што нешта зменіцца зараз, і мая заяўка на правядзенне пікету “За сумленныя выбары без Лукашэнкі” ёсць толькі чарговым індыкатарам гатоўнасці ўладаў да фальсіфікацыі вынікаў галасавання падчас новай выбарчай кампаніі”.

Як мяркуе Марат Несцярэнка, суд, адхіліўшы яго скаргу, у чарговы раз прыняў бок тых, хто парушае грамадзянскія правы, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international